Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт
Архіў выпускаў
Нумар 1 (2) / 2016 22 лістапада 2016

Тэмай нумара другога часопіса «Судовая экспертыза Беларусі» з’явілася каардынацыйная нарада па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй (2 снежня 2015 г.), дзе абмяркоўваліся пытанні прызначэння судовых экспертыз і судова-экспертнай дзейнасці цалкам. Надрукаваны тэзісы выступленняў на гэтай нарадзе А. У. Канюка і М. В. Вароніна. Размешчаны шэраг публікацый па актуальных накірунках дзейнасці Дзяржаўнага камітэта, у прыватнсці, звесткі аб рабоце над Канцэпцыяй Закона «Аб судова-экспертнай дзейнасці», аб распрацоўцы РУП «Белсудэкспертзабеспячэнне» пакавальных матэрыялаў для рэчыўных доказаў. Акрамя гэтага ў часопісе апублікаваны навуковыя артыкулы (па юрыдычных, медыцынскіх і тэхнічных навуках), а таксама матэрыялы з экспертнай практыкі. Рубрыка «Гісторыя ў асобах» знаёміць з біягафіямі І. С. Андрэева і Л. М. Калінковіча.

Нумар 1 / 2015 22 лістапада 2015

Першы нумар часопіса «Судовая экспертыза Беларусі» прадстаўляе агульныя звесткі аб новым ведамстве – Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь (кіраўніцтва, структура, асноўныя падзеі). Дадзена інфармацыя аб асаблівасцях прыёму на работу (службу) у Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, арганізацыі навучання судовых экспертаў.