Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт
Архіў выпускаў
Нумар 2 (7) / 2018 20 чэрвеня 2019

У інфармацыйнай часцы выдання асвечаны асноўныя мерапрыемствы, праведзеныя ў 2018 г. з нагоды пяцігоддзя з дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, дадзеныя аб міжнародным супрацоўніцтве, навіны Камітэта і падначаленых яму органаў. У новай рубрыцы часопіса «Па матэрыялах зваротаў» размешчаны адказы на пытанні, якія паступаюць у Дзяржаўны камітэт ад шырокага кола зацікаўленых.

Нумар 1 (6) / 2018 17 снежня 2018

У 2018 г. часопіс «Судовая экспертыза Беларусі» змяніў свой дызайн: вокладка і асобныя элементы ўнутраных старонак набылі новае аблічча. Прымеркаваны гэтыя змены былі да пяцігоддзя Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Нагадаем, 22 кастрычніка 2013 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны ўказ аб стварэнні новага ведамства. Менавіта гэтая дата – 22 кастрычніка – з 2018 г. вызначана як Дзень судовага эксперта. У сувязі з гэтым выпуск часопіса распачаты шэрагам віншаванняў замежных экспертных устаноў у адрас Камітэта. Далей у артыкуле Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз падведзены асноўныя вынікі работы за пяцігодку.

Нумар 2 (5) / 2017 23 лістапада 2017

Чарговы нумар часопіса распачынаецца артыкулам намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Еўмененкі С. А., які датычыцца пытанняў уніфікацыі і стандартызацыі судова-экспертнай дзейнасці. Таксама размешчаны артыкулы даследчыкаў і практыкаў з Літвы, Беларусі, Расіі, Казахстана. Прадстаўлена інфармацыя аб некаторых публікацыях, усхвалёных і дазволеных да выкарыстання экспертных даследаванняў.

Нумар 1 (4) / 2017 22 лістапада 2016

Чацвёрты нумар часопіса выходзіць у пашыраным фармаце: колькасць старонак выдання павялічылася з 64 да 96. Тэмай нумара стала фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Акрамя таго ў часопісе размешчаны агляд праведзенай у кастрычніку 2016 г. на базе Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз міжнароднай навукова-практычнай каферэнцыі «Актуальныя пытанні судовай медыцыны», інфармацыя аб іншых напрамках міжнароднага супрацоўніцтва.

Нумар 2 (3) / 2016 22 лістапада 2016

У трэцім нумары часопіса падводзяцца першыя вынікі работы судовай медыцынскай службы ў складзе новага ведамства. Намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз – Галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт Рэспублікі Беларусь Аўсіюк Ю. А. спыняецца на асноўных напрамках дзейнасці судовых медыцынскіх падраздзяленняў: вырашэнне праблемы кадравага забеспячэння, удасканаленне нарматыўнай прававой базы, развіццё новых напрамкаў экспертнай дзейнасці, распрацоўка новых метадычных матэрыялаў і г. д. Як працяг гэтай тэмы рубрыка «Гісторыя ў асобах» месціць звесткі аб асобах, якія ўзначальвалі медыцынскую судовую службу Беларусі на працягу часу – ад кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. да нашых часоў.