Пералік дакументаў, неабходных пры звароце па пытанні паступлення на службу (працу)
- анкета;
- аўтабіяграфія;
- асабісты лісток па ўліку кадраў (для кандыдатаў на працу);
- дакумент, які пацвярджае асобу, і копіі яго старонак, якія змяшчаюць каляровую выяву ўладальніка і яго персанальныя звесткі;
- дакументы вайсковага ўліку і іх копіі (для ваеннаабавязаных і асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу);
- працоўная кніжка і яе копія, за выключэннем тых, хто паступае на працу ўпершыню, і сумяшчальнікаў;
- дакументы аб адукацыі і (ці) дакументы аб навучанні і іх копіі;
- пасведчанні аб нараджэнні кандыдата, яго дзяцей, пасведчанне аб заключэнні шлюбу і іх копіі, іншыя дакументы, якія пацвярджаюць змену сямейнага становішча, уліковых даных кандыдата;
- страхавое пасведчанне і яго копія (для кандыдатаў на працу);
- дэкларацыя аб даходах і маёмасці кандыдата (для кандыдатаў на службу і кандыдатаў, якія паступаюць на дзяржаўную службу);
- медыцынская даведка аб стане здароўя, якая пацвярджае праходжанне абавязковага папярэдняга агляду, у тым ліку папярэдняга прафілактычнага наркалагічнага агляду, у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі (для кандыдатаў на працу);
- медыцынскае заключэнне аб стане здароўя, якое пацвярджае адсутнасць захворванняў, якія перашкаджаюць выкананню службовых абавязкаў на дзяржаўнай службе (для кандыдатаў на працу, якія паступаюць на дзяржаўную службу);
- дзве глянцавыя каляровыя фатаграфіі памерам 25х35 мм;
- адна фатаграфія памерам 9х12 (для кандыдатаў на службу);
- іншыя дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам.
У дачыненні да грамадзяніна, які прымаецца на службу (працу), праводзіцца спецыяльная праверка, а ў выпадках, вызначаных Старшынём Дзяржаўнага камітэта, – таксама працэдура афармлення допуску да дзяржаўных сакрэтаў.