Спецыяльныя пакеты для ўпакоўкі рэчавых доказаў абсталяваныя засцежкай тыпу «маланка» з узмоцненым бегунком і вырабляюцца з:
- поліэтылену высокага ціску (ПВЦ) шчыльнасцю 200 мікрон;
- нятканага матэрыялу тыпу «спанбонд» шчыльнасцю 60 г/м2;
- камбінаваных матэрыялаў (правы бок з ПВЦ, адваротны бок – са «спанбонда»).
У камплект пакетаў уваходзяць аднаразовая нумарная пломба і самаклейная этыкетка з лагатыпам установы для нанясення неабходнай інфармацыі аб аб’екце.
У залежнасці ад прызначэння ўпаковачны матэрыял (пакеты) вырабляецца ў чатырох выкананнях:
выкананне № 1 – пакеты вырабляюцца з ПВЦ (памерам 600х800 мм) або камбінаваных матэрыялаў (памерамі 300х500 мм, 500х600 мм, 1000х600 мм), без ручак у камплекце з пластыкавай нумарной пломбай і самаклейнай этыкеткай. Пакеты ў дадзеным выкананні прызначаны для ўпакоўкі і захоўвання такіх рэчавых доказаў, як вопратка, абутак, элементы інтэр’еру, посуд, грашовыя знакі і манеты і інш.;
выкананне № 2 – пакеты вырабляюцца са «спанбонду» (памерам 600х600х300 мм) з ручкамі на маланцы ў камплекце з пластыкавай нумарной пломбай і самаклейнай этыкеткай.
Пакеты ў дадзеным выкананні прызначаны для выняцця, упакоўкі і захоўвання такіх прадметаў, як камп’ютарныя сістэмныя блокі, зброя і інш.;
выкананне № 3 – пакеты вырабляюцца з камбінаваных матэрыялаў (памерамі 140х200 мм, 175х245 мм, 310х250 мм, 245х370 мм, 500х350 мм) без ручак у камплекце з укладышам з паветрана-пузыркаватай плёнкі, пластыкавай нумарной пломбай і самаклейнай этыкеткай. Пакеты ў дадзеным выкананні прызначаны для ўпакоўкі такіх рэчавых доказаў, як мабільныя тэлефоны, вінчэстары для камп’ютара, планшэты, ноўтбукі;
выкананне № 4 – пакеты вырабляюцца з празрыстага ПВЦ (памерамі 540х950 мм, 240х370 мм, 500х1000 мм, 700х500 мм, 500х300 мм) без ручак са зварным швом на самаклейным скотчы, у камплекце з пломбай-налепкай. Пакеты ў дадзеным выкананні прызначаныя для выняцця, упакоўкі і захоўвання такіх рэчавых доказаў, як кнігі, нататнікі, грашовыя купюры і манеты, вырабы з каштоўных металаў і інш.
Перавагі ўпаковачных матэрыялаў заключаюцца ў наступным:
- выкарыстанне пры вытворчасці пакетаў нятканага матэрыялу тыпу «спанбонд» дае магчымасць пры натуральнай вентыляцыі паветра ажыццяўляць прасушку рэчавых доказаў, а таксама прыбіраць залішняе ўвільгатненне аб’ектаў унутры пакета за кошт рознасці тэмператур (парніковы эфект), што дазваляе захаваць рэчавыя доказы ў іх першапачатковым выглядзе і ўласцівасцях;
- ужыванне пры вытворчасці пакетаў матэрыялаў з павышанымi спажывецкімі якасцямі і зносаўстойлівасцю забяспечвае захаванасць рэчавых доказаў і папярэджвае аб несанкцыянаваным распячатванні ўпаковачнага матэрыялу;
- наяўнасць пластыкавых нумарных пломб і самаклейных этыкетак з лагатыпам установы для ўнясення інфармацыі аб назве, месцы, часе выняцця аб’екта паскарае працу судовых экспертаў пры выняцці, захоўванні, перадачы рэчавых доказаў;
- магчымасць шматразовага выкарыстання ўпаковачных матэрыялаў у сувязі з абсталяваннем пакета засцежкай тыпу «маланка», а таксама апламбавання рэчавых доказаў пры перадачы іх у іншыя праваахоўныя органы.
Асаблівасці пакетаў заключаюцца ў наступным:
- для ўпакоўкі, транспартавання і захоўвання аб’ёмных прадметаў распрацаваныя пакеты з ручкамі (выкананне № 2);
- для абароны рэчавых доказаў (мабільных тэлефонаў, планшэтаў, вінчэстараў, ноўтбукаў і інш.) ад механічных пашкоджанняў распрацаваныя пакеты з укладышам з паветрана-пузыркаватай плёнкі (выкананне № 3);
- для візуальнага кантролю змесціва пакетаў распрацаваныя пакеты з празрыстага поліэтылену высокага ціску (выкананне № 4);
- для абароны рэчавых доказаў ад пападання сонечнага святла, выдалення рознай інфармацыі з тэлефонаў, планшэтаў і іншых носьбітаў распрацаваны непразрыстыя пакеты з поліэтылену высокага ціску чорнага колеру.
Варта таксама мець на ўвазе, што поліэтыленавыя пакеты нетаксічныя, маюць высокую хімічную і бактэрыяльную ўстойлівасць, лёгкую вагу, у выніку чаго пакеты бяспечна транспартаваць і выкарыстоўваць па прызначэнні.
Для ўпакоўкі гаруча-змазачных матэрыялаў, аб’ектаў, якія маюць пах бензіну, газы, спірту і іншых лятучых рэчываў, пахавых слядоў і да т.п. распрацаваныя наборы для экспертаў.
Набор №1 складаецца з: каробкі з гофракардону, шклянога слоіка «твіст» аб’ёмам 0,45 л, металічнай накрыўкі «твіст», пломбы-налепкі ў колькасці двух штук для апламбавання слоіка з рэчавымі доказамі, двух самаклейных этыкетак з лагатыпам установы для нанясення неабходнай інфармацыі пра аб’ект. Набор можа складацца з аднаго і двух прадметаў (слоікаў), упакаваных у каробку.
Перавагі набору эксперта №1 заключаюцца:
- у наяўнасці ў камплекце пломб-налепак, якія папярэджваюць аб несанкцыянаваным распячатванні ўпаковак;
- ва ўпакоўцы рэчавых доказаў у шкляную тару, што дазваляе не дапусціць выпарэння гаруча-змазачных матэрыялаў (іншых вадкасцяў), пахавых слядоў і захаваць іх хімічныя ўласцівасці, а таксама выключыць пападанне іншародных рэчываў і пахаў;
- ва ўпакоўцы шклянога слоіка з рэчавымі доказамі ў кардонную каробку, што дазваляе забяспечыць захаванасць рэчавых доказаў.
Для ўпакоўкі колючых і рэжучых прадметаў (шпрыцаў, нажоў і інш.) з месцаў здарэння распрацаваныя набор №2 і набор№3.
Набор №2 складаецца з: каробкі з гофракардону, абсталяванай ацынкаванай пласцінай таўшчынёй 0,5 мм (з тарца каробкі), пломб-налепак у колькасці двух штук для апламбавання каробкі, самаклейнай этыкеткі з лагатыпам установы для нанясення неабходнай інфармацыі пра аб’ект.
Набор №3 складаецца з: каробкі з гофракардону, абсталяванай ацынкаванай пласцінай таўшчынёй 0,5 мм (з тарца каробкі), двух пласцін з пенапласту, пластыкавай сцяжкі, пломб-налепак у колькасці двух штук для апламбавання каробкі, самаклейнай этыкеткі з лагатыпам установы для нанясення неабходнай інфармацыі пра аб’ект.
На ўнутранай частцы вечка набору прадугледжана падрабязная інструкцыя па выкарыстанні ўпаковачнага матэрыялу.
Набор эксперта: у чым заключаюцца перавага?
- у наяўнасці ацынкаванай пласціны таўшчынёй 0,5 мм у тарцовай частцы каробкі для абароны супрацоўнікаў ад уколаў і парэзаў;
- у наяўнасці пласцін з пенапласту (набор №3), што дазваляе зафіксаваць нож любога памеру ў нерухомым стане, захоўваючы тым самым адбіткі пальцаў і сляды біялагічнага паходжання (крыві);
- у наяўнасці пластыкавай сцяжкі (набор №3) для дадатковай фіксацыі цэнтральнай часткі нажа пры ўпакоўцы нажоў вялікіх памераў.
РУП «Белсудэкспертазабеспячэнне» мае шматгадовы вопыт вытворчасці пакетаў для нябожчыкаў (патолагаанатамічных) на маланцы памерам 2200х1000 мм, якія шырока ўжываюцца для перавозкі целаў памерлых з месцаў здарэнняў і надзвычайных сітуацый, а таксама для захоўвання цел памерлых у падраздзяленнях сістэмы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і ўстановах Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Ужывальная таўшчыня плёнкі, а таксама спецыяльная прашыўка плёнкі ў месцах мацавання маланкі дазваляе праводзіць перавозку і захоўванне цела з масай да 150 кг.
Маштабныя лінейкі
Прызначэнне маштабных лінеек – спрашчэнне правядзення пераводу з аднаго маштабу ў іншы; вызначэнне лінейных памераў у пэўным маштабе; вызначэнне невядомага маштабу і выкананне іншых работ.
Маштабная лінейка эксперта-крыміналіста прызначана для фіксавання пэўных памерных велічынь.
Адной з важных уласцівасцяў магнітных маштабных лінеек з’яўляецца, у адрозненне ад пластыкавых або кардонных, іх гнуткасць. Выкарыстанне маштабных лінеек актуальна пры няроўных паверхнях: з іх дапамогай можна паўтараць выгіны дадзенай паверхні.
Маштабная лінейка дае візуальнае ўяўленне пра сапраўдныя памеры аб’ектаў і адлегласці паміж імі на карце.
Маштабныя лінейкі вырабляюцца на белым і чорным фоне. Даўжыня лінейкі – 100 мм, 200 мм, 300 мм.
Лінейкі вырабляюцца на магнітным вініле і пластыку.
Лінейка роставая
Лінейка выраблена з матавага палімера з супрацьгразевым пакрыццём, па тыпе этыленвінілацэтата, які валодае добрымі амартызуючымі ўласцівасцямі і павышанай адгезіяй да розных матэрыялаў і пераўзыходзіць поліэтылен па празрыстасці і эластычнасці пры нізкіх тэмпературах.
Ужываецца ў крыміналістыцы для фіксацыі росту чалавека пры правядзенні фотаздымкі.
Памер роставай лінейкі – 2220 х 1000 мм
Набор лічбаў і стрэлак
Набор лічбаў (ад 0 да 9) з тонкага пластыка з ламінацыяй уяўляе сабой камплект лічбаў ад 0 да 9 вырабленых з гнуткага пластыка белага колеру таўшчынёй 0,3 мм.
У верхняй частцы пласціны нанесеная маштабная лінейка на 50 мм, шкала дзялення – 1 мм.
У ніжняй частцы сіметрычна сантыметровай шкале знаходзяцца прамавугольнікі чорнага і белага колеру ў шахматным парадку ў два шэрагі даўжынёй па 10 мм.
Набор лічбаў (ад 0 да 9) на магнітным вініле выраблены з матавага палімера на магнітнай аснове, таўшчыня 0,8-0,9 мм.
У верхняй частцы пласціны нанесена маштабная лінейка на 50 мм, шкала дзялення – 1 мм.
У ніжняй частцы сіметрычна сантыметровай шкале знаходзяцца прамавугольнікі чорнага і белага колеру ў шахматным парадку ў два шэрагі даўжынёй па 10 мм.
Экраны маштабныя з маштабнай лінейкай
Экраны выраблены з матавага палімера з супрацьгразевым пакрыццём, па тыпе этыленвінілацэтата, які валодае добрымі амартызуючымі ўласцівасцямі і павышанай адгезіяй да розных матэрыялаў і пераўзыходзіць поліэтылен па празрыстасці і эластычнасці пры нізкіх тэмпературах.
Разнавіднасці экранаў кантрасных з маштабнай лінейкай:
- памер 1300х1000 мм, фон белы
- памер 1300х1000 мм, фон чорны
- памер 500х450 мм, фон белы
- памер 500х450 мм, фон чорны
Спецыяльная крыніца экспертнага святла («Крыміналіст-1»)
Спецыяльная крыніца экспертнага святла («Крыміналіст-1») прызначана для пошуку слядоў, мікрачасціц і дробных прадметаў на розных паверхнях.
Корпус прыбора выкананы з палімернага матэрыялу. У тарцовай частцы корпуса размешчаны крыніцы святла – святлодыёды. Габарытныя памеры корпуса – 140х65х30 мм (± 5 мм);
Маса прыбора – не больш за 200 грам;
Колькасць святлодыёдаў – не менш за 2 шт.;
Вугал рассейвання святла – не больш за 60°;
Колер выпраменьвання – халодны белы;
Від кліматычнага выканання – У1;
Напружанне сілкавання – 3,6 В;
Магутнасць – не больш за 4 Вт;
Працягласць бесперапыннай працы без падзарадкі – не менш за 8 гадзін.
Чахол выраблены з тканіны павышанай зносастойкасці. Для зручнасці карыстання прыборам чахол абсталяваны стужкай-ліпучкай і мацаваннем на рэмень.
Чамадан «Эксперт-крыміналіст» распрацаваны і вырабляецца для забеспячэння працы экспертаў-крыміналістаў, работнікаў крымінальнага вышуку, следчых.
Чамадан выкарыстоўваецца пры аглядзе месцаў здарэнняў з мэтай выяўлення, вызначэння і выняцця розных слядоў, рэчавых доказаў.
Чамадан выраблены з матэрыялаў, устойлівых да механічных пашкоджанняў (драпін, удараў), корпус чамадана вытрымлівае вагу да 70 кг.
Камплектацыя чамадана складаецца з 96 найменняў тэхнічных сродкаў і расходных матэрыялаў, агульнай колькасцю прадметаў – 254 адзінкі, якія размяшчаюцца ў двух унутраных укладышах і наборах у чахлах:
- набор для выняцця слядоў прылады ўзлому;
- набор для выняцця біялагічных слядоў;
- набор для выняцця аб’ёмных слядоў;
- набор для дактыласкапіравання;
- набор для выняцця крыміналістычных аб’ектаў і трасалагічных слядоў;
- набор для дактыласкапічных парашкоў;
- набор вымяральнага інструмента, святлотэхнічнага абсталявання і спецыяльных інструментаў.
Удакладніць тэхнічныя характарыстыкі сродкаў для экспертнай дзейнасці, а таксама атрымаць інфармацыю па наяўнасці і ўмовах пастаўкі Вы можаце, патэлефанаваўшы па нумары +375 17 325 15 91.