Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Чэмпіянат па стральбе з табельнай зброі адбыўся ў Магілёве 16 июля 2021

На гэтым тыдні эстафету па правядзенні спартыўных спаборніцтваў прыняло ўпраўленне па Магілёўскай вобласці – у Магілёве адбыўся чэмпіянат Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па стральбе з табельнай зброі, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Году народнага яднання.

Адкрываючы спаборніцтвы, начальнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці палкоўнік юстыцыі Яраслаў Іосіфавіч Федарынчык пажадаў усім удзельнікам поспеху і перамогі –мацнейшым. Чэмпіянат, які праходзіў на базе ціра БФСТ «Дынама», працягваўся два дні. Каб даказаць сваё майстэрства, восем каманд па чатыры чалавекі (у тым ліку адна дзяўчына) выконвалі шэсць статычных і дынамічных практыкаванняў па стральбе з пісталета Макарава. Барацьбу можна назваць гарачай у прамым сэнсе слова – умовы надвор'я (30-градусная тэмпература паветра) стварылі ўдзельнікам чэмпіянату дадатковыя складанасці, але не перашкодзілі прадэманстраваць спартсменам выдатныя вынікі.

У завяршэнне спаборніцкіх мерапрыемстваў арганізатары падрыхтавалі для спартсменаў культурную праграму: экскурсію па горадзе Магілёву, падчас якой супрацоўнікі ДКСЭ наведалі плошчу Славы, Магілёўскую ратушу і парк культуры і адпачынку Падніколле.

Урачыстая цырымонія закрыцця чэмпіянату і ўзнагароджання пераможцаў адбылася ў знакавым для магілёўцаў месцы – на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». У гэтым месцы ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ішлі кровапралітныя баі з ворагам, якія дазволілі на 23 дня «прыкаваць» тут значныя сілы нямецкай арміі, што наступалі на Маскву. Акрамя таго, Буйніцкае поле вядома тым, што на ім развеяны прах пісьменніка, паэта і ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава, які асабіста пабываў тут у ліпені 41-га і, убачыўшы разбітыя гітлераўскія танкі, паверыў у будучую Перамогу савецкага народа.

У гэтым гістарычным месцы заслужаныя ўзнагароды пераможцы чэмпіянату атрымалі з рук начальніка ўпраўлення каардынацыі службовай дзейнасці УДКСЭ па Магілёўскай вобласці падпалкоўніка юстыцыі Андрэя Міхайлавіча Чарчука. Медалі і прызы атрымалі спартсмены, якія паказалі лепшыя вынікі ў асабістым заліку, а таксама каманды. Так, па выніках спаборніцтваў у агульнакамандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам:

III - каманда цэнтральнага апарата ДКСЭ;

II - упраўленне ДКСЭ па Магілёўскай вобласці;

I - упраўленне ДКСЭ па Гомельскай вобласці.

Віншуем пераможцаў!