Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
У Магілёўскім раёне прайшоў чэмпіянат Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па легкаатлетычным кросе 24 мая 2019

23 мая ў Магілёўскім раёне ў вёсцы Палыкавічы на вучэбна-спартыўнай базе БФСТ “Дынама” прайшло ўрачыстае адкрыццё чэмпіянату Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па легкаатлетычным кросе.

Спаборніцтва прысвечана 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Году малой Раздімы, а таксама другім Еўрапейскім гульням.

У склад удзельнікаў ўвайшлі: зборныя каманды цэнтральнага апарату, упраўленняў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па абласцях і г. Мінску.

Чэмпіянат Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па легкаатлетычным кросе адкрыў начальнік ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта па Магілёўскай вобласці палкоўнік юстыцыі Федарынчык Яраслаў Іосіфавіч, які пажадаў удзельнікам спаборніцтваў праявіць майстэрства, сумленнасць, павагу да сапернікаў і волю да перамогі!

Удзельнікі спаборніцтваў прымалі ўдзел ў наступных відах: легкаатлетычнай эстафеце, а таксама ў легкаатлетычным кросе сярод жанчын на дыстанцыі 1000 метраў.

У легкаатлетычным кросе прымалі ўдзел мужчыны рознай узроставай катэгорыі на дыстанцыі 3000 метраў.

На старце першага забегу – жанчыны на дыстанцыі 1000 метраў.

На старце першага забегу – мужчыны на дыстанцыі 1000 метраў.

На старце забегу – мужчыны на дыстанцыі 3000 метраў да 29 гадоў.

На старце забегу – мужчыны на дыстанцыі 3000 метраў ва ўзроставай катэгорыі ад 30 да 39 гадоў.

У выніку ўпартай, сумленнай і напружанай барацьбы месцы сярод каманд размеркаваліся наступным чынам:

Сярод жанчын на дыстанцыі 1000 метраў:

  • 3 месца заняла Рахлей Юлія;
  • 2 месца – Гуга Іна;
  • 1 месца – Філімонава Марыя.

Сярод мужчын ва ўзроставай катэгорыі старэй за 40 год на дыстанцыі 1000 метраў:

  • 3 месца заняў Асіпук Васіль;
  • 2 месца – Даріпапа Сяргей;
  • 1 месца – Гарохаў Анатоль.

Сярод мужчын ва ўзроставай катэгорыі да 29 гадоў на дыстанцыі 3000 метраў:

  • 3 месца заняў Белайц Ігар;
  • 2 месца – Жаркевіч Ілля;
  • 1 месца – Ступень Цімафей.

Сярод мужчын ва ўзроставай катэгорыі ад 30 да 39 гадоў на дыстанцыі 3000 метраў:

  • 3 месца заняў Лежнюк Андрэй;
  • 2 месца – Лабус Цімур;
  • 1 месца – Шаўкоў Уладзімір.

У легкаатлетычнай эстафеце размеркаваліся наступным чынам:

  • 3 месца заняла каманда Упраўлення па Мінскай вобласці;
  • 2 месца – каманда Упраўлення па Брэсцкай вобласці;
  • 1 месца – каманда Упраўлення па Магілеўскай вобласці.

Агульнакамандныя месцы:

  • 3 месца заняла каманда Віцебскай вобласці;
  • 2 месца – каманда Брэсцкай вобласці;
  • 1 месца – каманда Магілеўскай вобласці.

Узнагароджанне правеў начальнік ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілеўскай вобласці палкоўнік юстыцыі Федарынчык Яраслаў Іосіфавіч.

Сапраўдны супрацоўнік сілавой структуры павінен быць здаровым, фізічна моцным і падрыхтаваным. Здаровыя, упэўненныя ў сваіх сілах людзі выхоўваюць здаровае пакаленне беларусаў! Няхай загараюцца новыя сузор’і спартыўных рэкордаў і славяць нашу зямлю – родную Беларусь!


Официальный представитель управления Государственного комитета судебных экспертиз по Могилевской области Татьяна Лис.