Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Учащиеся военно-патриотического класса СШ №4 города Поставы узнали подробнее о профессии эксперта-криминалиста 22 октября 2020

Хто такі эксперт-крыміналіст? Чым ён займаецца? Дзе можна атрымаць дадзеную спецыяльнасць? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі вучні ваенна-патрыятычнага класа СШ №4 Пастаў падчас прафарыентацыйнай сустрэчы, якую на мінулым тыдні правялі супрацоўнікі Пастаўскага раённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

У госці да старшакласнікаў завіталі начальнік аддзела Аляксей Самусенка і старшы эксперт Яўгеній Стаднік. Сустрэча пачалася са знаёмства з самой службай экспертаў. Аляксей Міхайлавіч расказаў, што ў 2013 годзе на аснове экспертных службаў міліцыі, органаў па надзвычайных сiтуацыях, службы медыцынскiх судовых экспертыз быў ствараны Дзяржаўны камітэта судовых экспертыз. Функцыі і задачы, вырашаемыя раней, атрымалi своё новае развіццё. Пра іх і пайшла гаворка далей.

Кіраўнік структурнага падраздзялення даволі падрабязна спыніўся на тым, у чым заключаецца работа эксперта. А гэта выезд на месца здарэння ў складзе аператыўна-следчай групы, пошук слядоў злачынцы, іх выемка, правільная ўпакоўка, а затым правядзенне экспертыз. Школьнікі даведаліся, якія сляды вымаюцца і якія віды экспертыз сёння праводзяцца, пачулі цікавыя прыклады. Убачыць рэальную работу эксперта яны змаглі ў прапанаваным для прагляду дакументальным фільме.

Яўгеній Стаднік прынёс у школу чамадан эксперта-крыміналіста і пазнаёміў прысутных з усім, што ў ім знаходзіцца, прадэманстраваў у дзеянні некаторыя прыборы. На сустрэчы гаварылася таксама пра шматграннасць работы эксперта, запатрабаванасць такіх спецыялістаў у розных сферах жыцця. Начальнік райаддзела ДКСЭ расказаў, чаму ён сам выбраў гэту прафесію, у якой ВНУ рыхтуюць будучых крыміналістаў, каго прымаюць на службу ў камітэт, пра яе асаблівасці і ў чым розніца паміж атэставанымі і неатэставанымі работнікамі. А таксама прапанаваў усім, каго зацікавіла пачутае, звяртацца ў аддзел па больш падрабязную інфармацыю.

Пра тое, што сустрэча была цікавай і карыснай для школьнікаў, сведчыў інтарэс, з якім яны слухалі выступоўцаў, глядзелі фільм. А пасля яе завяршэння некалькі чалавек падышлі да гасцей, каб задаць ім пытанні.


Источник информации: https://www.postawy.by/2020/10/uchashhiesya-voenno-patrioticheskogo-klassa-ssh-4-uznali-podrobnee-o-professii-eksperta-kriminalista/