Юрый Кунічнікаў, начальнік аддзела кадраў і ідэалагічнай работы ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці, падпалкоўнік юстыцыі:
– Народ, які не ведае свайго мінулага, не мае будучыні – гэтыя словы Міхаіла Ламаносава як нельга лепш характарызуюць важнасць захавання гістарычнай памяці.
Немагчыма ўявіць беларускую дзяржаўнасць без яе шматвяковага падмурка. Гісторыя Полацкага і Тураўскага княстваў, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, знаходжанне ў складзе Расійскай імперыі, стварэнне першай беларускай дзяржавы ў пачатку 20 стагоддзя, сямідзесяцігадовы перыяд гісторыі БССР, гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, напружаная праца ў пасляваенны час, распад Савецкага Саюза і ўтварэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь. Наша гісторыя таксама заключана ў такіх постацях, як Еўфрасіння Полацкая, Леў Сапега, Францыск Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Марк Шагал, Павел Сухі, Іван Якубоўскі, Уладзімір Мулявін і шматлікіх іншых.
Захаванне гістарычнага мінулага пачынаецца з кожнай сям'і, дзе шануюць памяць сваіх продкаў, працягваецца на ўзроўні ведамстваў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, устаноў, аб'яднанняў і яшчэ больш грунтоўна замацоўваецца зараз заканадаўча – на дзяржаўным узроўні.
Упраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці таксама прымаюцца меры па захаванні гістарычнага мінулага, афіцэрскіх рытуалаў і традыцый беларускага народа. І гэта – важныя інструменты ідэалагічнай работы, якая праводзіцца ў нашым калектыве.
Газета “Магілёўская праўда”