У сталічным упраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз прайшоў асабісты турнір па стральбе з баявой зброі сярод жанчын. Спаборніцтвы прайшлі ў абстаноўцы напружанай барацьбы, дзе ўдзельніцы дэманстравалі не толькі прафесійнае валоданне зброяй, але і высокую псіхалагічную ўстойлівасць.
Жанчынам-экспертам трэба было выканаць шэраг практыкаванняў з пісталета Макарава. Стральба патрабуе максімальнай канцэнтрацыі і дакладнасці. Кожны выстрал уплываў на выніковы залік.
Па выніках напружанай спаборніцкай праграмы суддзі вызначылі пераможцаў. Месцы размеркаваліся па намінацыях “Самы меткі стралок” і “Самы хуткі стралок”, пераможцай у якіх стала Ханяк Ульяна. Пераможцамі і прызерамі турніра таксама сталі Лагацкая Кацярына, Пекарская Ксенія і Седых Вікторыя.
Кіраўніцтва сталічнага ўпраўлення павіншавала пераможцаў і прызёраў, уручыўшы ім дыпломы і каштоўныя падарункі. Арганізатары адзначылі, што такія спаборніцтвы спрыяюць павышэнню прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў і ўмацаванню службовага духу.