Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Дзень Незалежнасці: судовыя эксперты схілілі галовы перад манументам Перамогі 3 июля 2026

3 ліпеня Беларусь адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Роўна 82 гады таму, у гэты ж дзень, Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта дата назаўжды захавана ў гісторыю краіны як сімвал мужнасці, стойкасці і нязломнасці духу беларускага народа, які заплаціў за свабоду і незалежнасць Радзімы неверагодна высокую цану.

Ва ўрачысты дзень начальнік ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па г. Мінску Леанід Міхайлавіч Гаралевіч прыняў ўдзел у мерапрыемтсве па ўскладанні кветак да абеліска «Перамога» – аднаго з галоўных мемарыялаў сталіцы, які ўвасабляе славу воінаў-вызваліцеляў.
Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць герояў, якія загінулі ў баях за Айчыну, хвілінай маўчання. Кожны з прысутных схіліў галаву ў знак глыбокай павагі да тых, хто аддаў свае жыцці дзеля будучых пакаленняў, дзеля магчымасці жыць і працаваць пад мірным небам.
Памяць аб вялікім подзвігу застаецца маральным арыенцірам для супрацоўнікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, якія і ў мірны час працягваюць служыць закону і справядлівасці, захоўваюць гістарычную праўду і выхоўваюць моладзь на прыкладах гераізму продкаў.