Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Судовыя эксперты Віцебшчыны наведалі месца масавага пахавання ахвяр генацыду ў Смальянах 9 октября 2026

У рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, якое праводзіць Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь, устаноўлена месца масавага знішчэння мірных жыхароў. Трагічная знаходка, яма-магіла з астанкамі забітых, была выяўлена на тэрыторыі парку ў аграгарадку Смальяны Аршанскага раёна.

Судовыя эксперты Віцебшчыны, якія глыбока шануюць памяць аб ахвярах страшных падзей мінулага, пабывалі на гэтым месцы. Візіт адбыўся па ініцыятыве прадстаўніка пракуратуры, які выступіў у ролі экскурсавода і азнаёміў спецыялістаў з ходам следчых дзеянняў і гістарычным кантэкстам трагедыі.

«У гэтыя страшныя гады нікога не шкадавалі. Злачынствы супраць чалавечнасці былі часткай паўсядзённага жыцця. Увесь беларускі народ стаяў на мяжы поўнага знішчэння. Людзі часта заканчвалі свой жыццёвы шлях у гэтых расстрэльных ямах. Наша задача сёння надзвычай важная – захоўваць памяць аб тых жудасных падзеях і не даць яе сказіць. Беражыце яе і памятайце, што беларускі народ нішто не зломіць», – адзначыў экскурсавод.

Па заканчэнні мерапрыемства кожны жадаючы мог задаць цікавячыя пытанні. Эксперты адзначылі, што гэтая паездка пакінула глыбокія ўражанні і не пакінула нікога абыякавым.


Яраслаў Леаненка, афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці