Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Віцебску для судовых экспертаў прайшоў Адзіны дзень інфармавання, аднак у незвычайным фармаце – мерапрыемства адбылося ў абласным краязнаўчым музеі.
Дзякуючы прафесіяналізму экскурсавода, судовыя эксперты атрымалі ўнікальную магчымасць дакрануцца да лёсавызначальных старонак мінулага Беларусі. Выстава расказала пра трагічнае і гераічнае XX стагоддзе: пра гады ўціску ў складзе Польшчы і пра змрочны перыяд нямецкай акупацыі, які працягнуўся чатыры доўгія гады пасля доўгачаканага ўз'яднання.
Гэта падзея прайшла ў цёплай і пазнавальнай атмасферы. Судовыя эксперты падзякавалі экскурсаводу за змястоўнае апавяданне і адзначылі, што гэтая сустрэча дапамагла глыбей зразумець гісторыю роднай краіны.
Яраслаў Леаненка, афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці