Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Музей «Цягнік Перамогі» наведалі судовыя эксперты УДКСЭ па Магілёўскай вобласці 29 июня 2021

Супрацоўнікі і работнікі упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці наведалі ўнікальны музей на колах – «Цягнік Перамогі». Ён знаходзіўся ў Магілёве ўсяго два дні –27 і 28 чэрвеня. Да гэтага – з кастрычніка 2020 года –  ужо наведаў 43 расійскія гарады, а таксама беларускія: Мінск, Оршу, Віцебск, Полацк, Гродна, Брэст і Гомель.

Унікальную магчымасць пагрузіцца ў 40-ыя гады мінулага стагоддзя, у гісторыі рэальных герояў Вялікай Айчыннай вайны сучаснікам падарылі каманда творчай майстэрні «Неўскі баталіст» сумесна з медыягрупай «Чырвоны квадрат» пры падтрымцы Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, ААТ «Расійскія чыгункі», грамадскай арганізацыі «Валанцёры перамогі» і Беларускай чыгунцы.

У музеі прадстаўлены тры храналагічныя лініі: перадваенныя дні, Вялікая Айчынная вайна і Перамога. Ёсць раздзел, прысвечаны і падзеям на беларускай зямлі, – гэта гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. Экспазіцыі падрыхтаваны такім чынам, што ствараецца эфект прысутнасці. Усяго ў гэтай «машыне часу» 150 скульптур людзей, быццам жывых, і больш за 4 тысячы рэквізітаў.

«Цягнік Перамогі» выклікаў вялікую цікавасць з боку грамадскасці. Такія ж вялікія ўражанні засталіся ў душы тых, хто наведаў яго з экскурсіяй.

«Музей пераносіць у часы Вялікай Айчыннай вайны з яе халоднымі зімамі, чорным дымам – усё гэта адчуваеш фізічна – і з мноствам гісторый, расказаных людзьмі. Хвалююча, вельмі сумна і гераічна. За гэтыя 45 хвілін як быццам «пражываеш» гэту жудасную вайну – насамрэч, толькі бачыш з боку маленькую яе часціцу. Гэта музей, які трэба наведаць кожнаму, асабліва падрастаючаму пакаленню, – ён прымушае перажываць, пакутаваць аб нашых продках і радавацца – адным словам, выклікае вельмі моцныя эмоцыі», – распавяла дзяржаўны судовы эксперт Магілёўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аляксандра Волкава.