Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Карысная справа. “Тыдзень лесу” — ізноў высаджаваем ялінкі 10 апреля 2020

Супрацоўнікі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2020». Уносіць свой уклад у памнажэнне лясных багаццяў Беларусі ўжо стала для ўпраўлення добрай традыцыяй.

Змяніўшы вопратку дзелавога стылю на працоўную, «дэсант» работнікаў на чале з намеснікам начальніка ўпраўлення палкоўнікам юстыцыі Андрэем Генадзьевічам Паздняковым «прызямліўся» ў лясным масіве паблізу вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна. Прайшоўшы інструктажы і ўзброіўшыся мечамі Коласава, валанцёры пачалі высаджваць пакуль маленькія ялінкі вышынёй усяго да 20 сантыметраў. Да такога памеру спецыялісты вырошчваюць іх у спецыяльных гадавальніках на працягу аднаго-двух гадоў. Калі саджанцы становяцца гатовымі да «самастойнага жыцця», іх з закрытай каранёвай сістэмай высаджваюць у адкрыты грунт – там, дзе быў высечаны лес. Але першыя гады лясным культурам па-ранейшаму патрабуецца належны догляд: агратэхнічны і лесаводчы. І прыкладна праз пяць гадоў хвойныя дрэўцы дасягнуць вышыні ў метр, праз сем — паўтара метра.

Супрацоўнікі ўпраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці працавалі з задавальненнем і пасадзілі больш за 700 ялінак на дзялянцы плошчай паўгектара. Засталося дадаць, што, прыняўшы ўдзел ў акцыі «Тыдзень лесу», валанцёры не толькі ўнеслі свой уклад у экалагічную бяспеку нашай краіны, але і атрымалі зарад пазітыву. Нескладаная праца  на прыродзе, цёплае сонечнае надвор'е, свежае паветра — усё гэта ў сукупнасці выдатная прафілактыка інфекцыйных захворванняў.