Калектыў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці далучыўся да добраахвотнай грамадскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», якая зараз праходзіць па ўсёй Беларусі. Працоўны дэсант экспертаў на ўчастку мясцовасці паблізу вёскі Галынец Магілёўскага раёна высадзіў каля 3,5 тысяч саджанцаў елак і соснаў. I гэта толькі першыя вынікі, бо далей эстафету падхопліваюць міжраённыя аддзелы ДКСЭ.
Сёлета ў выніку разгулу стыхіі пашкоджаны лясы ў тым ліку ў Магілёўскай вобласці. Паводле звестак Мінлясгаса, суцэльнымі санітарнымі рубкамі распрацавана каля 11 тыс. га пашкоджанага лесу. Частка масіваў ужо адноўлена, але работы ў гэтым напрамку працягваюцца, і дапамога неабыякавых грамадзян вельмі важная! Акцыя працягнецца да канца кастрычніка.
Адзначым, што судовыя эксперты Магілёўшчыны традыцыйна ўдзельнічаюць ва ўсіх кампаниях Мінлясгаса па пасадцы лесу і навядзенні парадку ў лясных масівах, каб унесці свой уклад у такую важную справу як захаванне і памнажэнне прыроднага багацця нашай краіны.
Ірына Рачкоўская, афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці