Напярэдадні святкавання ў нашай краіне XXXII Дня беларускага пісьменства калектыў управлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па г.Мінску наведаў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
Музей з’яўляецца адным з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны, у экспазіцыі якога шырока прадстаўлены працэсы станаўлення беларускага пісьменства ў розныя гістарычныя перыяды.
Судовыя эксперты змаглі азнаёміцца з часткай музейных экспанатаў, сярод якіх асабістыя рэчы і ўзнагароды беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
У суправаджэнні гіда даведаліся аб гістарычных фактах з жыцця, быту і творчасці Пятруся Броўкі, Кандрата Крапівы, Міхася Лынькова, узгадалі радкі з іх вядомых твораў, дзе аўтары апісвалі ў тым ліку падзеі Вялікай Айчыннай вайны і аднаўлення Беларусі ў пасляваенныя гады, сведкамі якіх яны былі.