Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Урачыстае мерапрыемства правялі судовыя эксперты Магілёўшчыны каля памятнага знака «Стэла» 18 июля 2022

У г. Шклове каля памятнага знака «Стэла» ўпраўленне ДКСЭ па Магілёўскай вобласці правяло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае рытуалу прынясення Прысягі і прысваення чарговых спецыяльных званняў афіцэрам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

У гэты дзень афіцэрскі корпус папоўніла эксперт Бялыніцкага міжраённага аддзела ДКСЭ Кацярына Суздалева. Пасля вымаўлення слоў урачыстай клятвы маладым супрацоўнікам перад тварам сваіх таварышаў начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці палкоўнік юстыцыі Яраслаў Федарынчык павіншаваў лейтэнанта юстыцыі з гэтай важнай падзеяй, а таксама ўручыў яе старэйшым калегам чарговыя афіцэрскія пагоны. Звяртаючыся да супрацоўнікаў і гасцей мерапрыемства, кіраўнік павіншаваў усіх з Днём Незалежнасці і гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

– Мы нездарма кожнае такое мерапрыемства праводзім у знакавых не толькі для Магілёўшчыны, але і для ўсёй краіны месцах. На зямлі, на якой мы цяпер стаім, калісьці больш за 10 тысяч афіцэраў, салдат, партызан і мірных жыхароў аддалі свае жыцці за тое, каб сёння мы маглі служыць, працаваць, клапаціцца аб сваiх сем'ях. Упэўнены, што кожны з вас памятае подзвіг продкаў, сваіх дзядоў і прадзедаў. І наш святы абавязак не падвесці іх: выканаць свой службовы, а калі спатрэбіцца, і свой воінскі абавязак, – адзначыў Яраслаў Федарынчык. – Жадаю кожнаму з вас быць сапраўднымі афіцэрамі, сапраўднымі дочкамі і сынамі беларускага народа. Мірнага неба вам над галавой, шчасця вам і вашым блізкім.

Памятны знак “Стэла” размешчаны на беразе Дняпра непадалёк ад Лысай гары. Адкрыты 3 ліпеня 1979 года ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны абаронцах Айчыны і мірных жыхарах. Тут гарыць Вечны агонь, захоўваюцца спісы шклоўцаў, якія не вярнуліся з франтоў, і капсулы з зямлёй спаленых вёсак...

Памяць ахвяр вайны судовыя эксперты ўшанавалі хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да памятнага знака.



Ирина Рачковская, официальный представитель управления ГКСЭ по Могилевской области