Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Па слядях рэспубліканскага суботніка 19 апреля 2021

Супрацоўнікі і асобы грамадзянскага персаналу ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку.

Узброіўшыся рыдлёўкамі, граблямі, венікамі і іншым працоўным інвентаром, супрацоўнікі ўзяліся за навядзенне парадку на аб'ектах падраздзяленняў Дзяржаўнага камітэта і прылеглай тэрыторыі, а таксама на сваіх працоўных месцах.

Супрацоўнікі Магілёўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта таксама папрацавалі на тэрыторыі воінскага пахавання ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна. Тут свій вечны прытулак знайшла мясцовая жыхарка Бардзілоўская Е.В., якая загінула ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна дапамагала партызанам, выкупляла ваеннапалонных, аднак улетку 1942 гады расстраляна нямецкімі карнікамі. Па ініцыятыве ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта па Магілёўскай вобласці ў мінулым годзе магіла пастаўлена на ўлік як воінскае пахаванне, а Магілёўскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта замацаваны за ім у якасці падшэфнай арганізацыі. Супрацоўнікі аддзела пафарбавалі агароджу і прыбралі смецце на прылеглай тэрыторыі, а таксама вырашаюць пытанне аб зносе дрэва, які расце побач з пахаваннем.

Акрамя гэтага, сабраныя супрацоўнікамі ўпраўлення па Магілёўскай вобласці грашовыя сродкі будуць пералічаны на рахунак Магілёўскага гарвыканкама.