Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Дзень судовага эксперта ў Магілёве адзначылі 22 красавіка 23 апреля 2019

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню судовага эксперта, прайшоў у Магілёўскай дзяржаўнай установе культуры “Палац культуры вобласці”.

У якасці ганаровых гасцей прысутнічалі: старшыня Магілёўскага абласнога суда, пракурор Магілёўскай вобласці, кіраўнікі ўсіх праваахоўных органаў Магілёўскай вобласці і іншыя ганаровыя госці.

Адкрываючы мерапрыемства, начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта па Магілёўскай вобласці Яраслаў Іосіфавіч Федарынчык шчыра павіншаваў супрацоунікаў, грамадзянскі персанал і ветэранаў упраўлення з шасцігоддзем з дня стварэння Дзяржаунага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і прафесійным святам – Днем судовага эксперта Рэспублікі Беларусь! Пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні, аптымізму і невычэрпнай энергіі!

Адзначыў, што за шэсць год існавання і самаадданай працы эксперты Магілеўшчыны набылі павагу і прызнанне з боку калег. Але нельга спыняцца на дасягнутым. Жыцце ставіць перад намі ўсе новыя задачы і выклікі па развіццю судова-экспертной дзейнасці, новых відаў даследванняў, удасканаленні нашай працы дзеля забяспячэння нацыянальнай бяспекі. Заўседы нязменным павінен заставацца для нас наш дэвіз – Аб’яктыўнасць, гонар, Айчына.

Цырымонію ўзнагароджання правялі:

начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Магілеўскай вобласці палкоўнік юстыцыі Федарынчык Яраслаў Іосіфавіч;

начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці палкоўнік юстыцыі Ліс Андрэй Іванавіч;

начальнік упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Шчарбачэня Ігар Уладзіміравіч;

начальнік Магілеўскага упраўлення па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь па Магілеўскай вобласці палкоўнік унутранай службы Пражогін Андрэй Юр’евіч;

начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці палкоўнік фінансавай міліцыі Шаройкін Аляксандр Міхайлавіч.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2019 года № 143 “Аб узнагароджанні” медалем “За бездакорную службу 3 ступені” узнагароджана маер юстыцыі Кандраценя Ксенія Міхайлаўна.

За дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці Ганаровай граматай Дзяржаўнага камітэта судовых экспертых Рэспублікі Беларусь узнагароджана Казінская Марына Валер’еўна.

Падзяка Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертых Рэспублікі Беларусь аб’яўлена Цясленка Алене Рыгораўне.

Граматай упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці ўзнагароджаны падпалкоўнік юстыцыі Іслеўскі Сяргей Генадз’евіч.

Граматай упраўлення ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Магілёўскага аблвыканкама узнагароджаны маер юстыцыі Стажкоў Арцем Сяргеевіч.

Ганаровай граматай Магілеўскаго абласнога упраўлення па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь маер юстыцыі Самажнеў Аляксей Ігаравіч.

Падзяка упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці аб’яўлена падпалкоўніку юстыцыі Кротаву Аляксандру Уладзіміравічу.

У якасці падарунка ўсіх гасцей і ўдзельнікаў чакаў святочны канцэрт ў выкананні вядучых калектываў і артыстаў Магілёўскай вобласці.


Официальный представитель управления Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь по Могилевской области Татьяна Лис.