Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Разам – эксперты магілёўскага і віцебскага рэгіёнаў сумесна адзначылі Дзень народнага адзінства! 17 сентября 2026

У гонар Дня народнага адзінства магілёўскія і віцебскія эксперты правялі сумесныя мерапрыемствы у Шклоўскім і Аршанскім раёнах.

Спачатку супрацоўнікі ўпраўленняў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай і Віцебскай абласцях сустрэліся на спартыўнай пляцоўцы ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. У прывітальным слове з дзяржаўным святам экспертаў павіншавалі начальнік упраўлення па Магілёўскай вобласці палкоўнік юстыцыі Яраслаў Федарынчык і намеснік начальніка ўпраўлення па Віцебскай вобласці – галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт па Віцебскай вобласці Дзмітрый Маханькоў.

Далей адбыўся таварыскі матч каманд абласных упраўленняў па валейболе, прысвечаны Дню народнага адзінства і Году беларускай жанчыны. Наймацнейшыя сапернікі ў гэтым відзе спорту ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз – віцябляне і магіляўчане – прадэманстравалі прыгожую гульню, багатую відовішчнымі момантамі. Вынік матча – перамаглі сяброўства і адзінства.

Пасля спартыўнага спаборніцтва экспертаў чакала насычаная культурная праграма. Яны наведалі Александрыйскую сярэднюю школу, у якой вучыўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Навучальны клас і парта, за якой атрымліваў веды будучы кіраўнік дзяржавы, – у школе беражліва захоўваюць памяць аб выдатным выпускніку, яго настаўніках і школьным працэсе савецкага перыяду. Таксама госці пабывалі ў музеі, прысвечаным галоўнаму купальскаму фестывалю «Александрыя збірае сяброў», які праводзіцца ў аграгарадку з 2010 года і з маленькага свята ператварыўся ў падзею міжнароднага маштабу.

Пазнаёміліся супрацоўнікі і з яшчэ адной славутасцю Шклоўшчыны – Трафімавай крыніцай, вядомай з 1917 года, імя якой звязана з дзядулем кіраўніка Беларусі, які акультурваў крыніцу. Па даручэнні Прэзідэнта ў 2013 годзе Трафімава крыніца адноўлена, добраўпарадкавана і набыла сучаснае аблічча. Ёсць і купель, у якой можна зарадзіцца жыццёвай энергіяй.

Працягнулася мерапрыемства на тэрыторыі Аршанскага раёна, дзе эксперты з вялікім задавальненнем прагуляліся па арыгінальнай лясной экасцежцы «Бацькавы сцяжынкi».

Святочны дзень 17 верасня прайшоў у атмасферы сяброўства і стаў пацвярджэннем адзінства экспертаў.