Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Разам дапамагаючы лесу – магілёўскія эксперты папрацавалі на пасадцы елак і соснаў 9 апреля 2026

Судовыя эксперты Магілёўскай вобласці прымаюць удзел у рэспубліканскай грамадскай акцыі «Лес! Дабро! Парадак!», мэта якой  навядзенне парадку ў лясным фондзе, абнаўленне месцаў масавага адпачынку, добраўпарадкаванне пахаванняў і аднаўленне лясоў.

Магілёўскія эксперты штогод бяруць удзел у акцыях Мінлясгаса, разумеючы адказнасць за экалагічны дабрабыт будучых пакаленняў. Лес – наша нацыянальнае багацце і патрабуе агульных намаганняў па яго захаванні і прымнажэнні, навядзенні парадку пасля разгулу стыхій і дзеянняў грамадзян, якія ладзяць звалкі ў лясных масівах.
На гэты раз працоўны дэсант экспертаў папрацаваў на ўчастку паблізу вёскі Дашкаўка Магілёўскага раёна, дзе прадстаўнікі калектыву ўпраўлення ДКСЭ высадзілі каля 4 тысяч саджанцаў елкі і хвоі.
Да акцыі далучаюцца і міжраённыя аддзелы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз – у сваіх рэгіёнах яны аказваюць дапамогу мясцовым лясгасам.


Ірына Рачкоўская, афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці