Кіраўнікі падраздзяленняў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці наведалі выставу дасягненняў суверэннай беларускай дзяржавы «Мая Беларусь», якая праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPО.
Эксперты з уласцівай ім цікавасцю даследавалі ўсе тэматычныя зоны выставы: найперш гэта тэхналогіі і бяспека, навука і навацыі, прагрэсіўная медыцына. Праз прызму штучнага інтэлекту, дапоўненай рэальнасці, VR-тэхналогій, інтэрактыўных экскурсій эксперты даведаліся аб навінках узбраення, тэхнікі, экіпіроўкі для ваеннаслужачых, паспрабавалі сябе ў спартыўных занятках, пасядзеўшы за рулём сельгастэхнікі, адзначылі дасягненні аграпрамысловага блока, паглядзелі трансфармацыю архітэктурных і горадабудаўнічых тэндэнцый, пераканаліся ў вялікім турыстычным патэнцыяле Беларусі.
Асаблівую цікавасць выклікалі экспазіцыі Магілёўскай вобласці, якія адлюстроўваюць шматгранную культурную і гістарычную спадчыну і патэнцыял Прыдняпроўскага краю. Ад «фішак» вытворцаў, якія здзіўляюць, напрыклад, хлебам з крапівой, да народных промыслаў.
Як людзі, якія служаць Айчыне, экспертам не займаць патрыятызму. Аднак і яны ў выставачным цэнтры шчыра захапляліся вынікам працы сваіх суайчыннікаў. Выстава «Мая Беларусь» як бы кажа сама за сябе: штодзённая добрасумленная праца кожнага на сваім месцы – вось заклад планамернага развіцця ўсіх галін і працвітання нашай краіны.
Ірына Рачкоўская, афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці