Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Дабрачыннасць – агульная справа 20 февраля 2026

Больш за 170 тысяч рублёў сабраны для дапамогі дзецям і сем'ям – такія вынікі 14-га абласнога дабрачыннага марафону МАА РГА «Беларускі дзіцячы фонд» «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які прайшоў у снежні-студзені ў Магілёўскай вобласці пры падтрымцы аблвыканкама і тэлерадыёкампаніі «Магілёў».

Штогод напярэдадні Навагодніх свят Магілёўскае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду вызначае сем'і і ўстановы, у якіх выхоўваюць, рэабілітуюць, падтрымліваюць дзяцей-сірот, дзяцей з асаблівасцямі і абмежаванымі магчымасцямі, для аказання ім дапамогі ў набыцці медыцынскага абсталявання і сродкаў рэабілітацыі, спартыўнага інвентару і іншых неабходных рэчаў і здзяйснення простых дзіцячых жаданняў. Збор сродкаў на гэтыя мэты ажыццяўляюць як працоўныя калектывы, так і грамадзяне самастойна. Дзякуючы агульным намаганням ўдалося зрабіць шмат.
Свой унёсак у агульную добрую справу ўнеслі і эксперты Магілёўшчыны – яны сабралі і пералічылі патрэбную суму для набору мэблі для маленькага магіляўчаніна, які жыве з дыагназам аўтызм.
Па выніках 14-га марафону адбылося ўрачыстае мерапрыемства з запрашэннем актыўных удзельнікаў марафону. Старшыня Праўлення МАА РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Валерый Малашка і дырэктар абласнога аддзялення Ірына Фісюк уручылі запрошаным гасцям удзячнасці і карціны, якія намаляваны мамай дваіх асаблівых дзяцей.
Дапамога дзецям, хоць і прынята ацэньваць яе ў лічбах, – у першую чаргу гэта дабро, радасць і шчасце ў дзіцячых вачах, што даражэй за любыя грошы.


Ірына Рачкоўская, афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці