Напярэдадні Дня маці адбылася традыцыйная экскурсійная паездка па памятных мясцінах Беларусі для супрацоўніц упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці. На гэты раз абаяльныя прадстаўніцы калектыву наведалі мемарыяльны комплекс "Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці" і Жыліцкі палац у Кіраўскім раёне.
Адкрыты ў 2020 годзе мемарыяльны комплекс у памяць аб мірных ахвярах Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Боркі, мабыць, адзін з самых пранізлівых у Магілёўскай вобласці.
Стваральнікам гэтага мемарыяла ўдалося вырашыць складаную задачу – архітэктурнымі і скульптурнымі кампазіцыямі, гукавым афармленнем раскрыць і прадэманстраваць у поўнай меры зверствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вёска Боркі вядома як старэйшая сястра Хатыні – у чэрвенi 1942 года тут адбылася маштабная карная акцыя супраць мірнага насельніцтва: за адзін дзень у вёсцы і прылеглых да яе пасёлках фашысты знішчылі больш за 2000 чалавек. Падрабязнасці гэтай трагедыі кожнага кранаюць да глыбіні душы…
Наступным пунктам у маршруце стаў Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль – адзін з нямногіх у Беларусі захаваных помнікаў класічнага стылю канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў.
Жыліцкі палац пабудаваны як дваранская сядзіба роду Булгакаў, сёння ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, яго называюць жамчужынай Прыдняпроўскага края i беларускiм Версалем.
Знаёмства з багатымі інтэр'ерамі палаца стала сапраўдным падарункам для жанчын, якія, як вядома, любяць усё прыгожае!