Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Урачыстасць патрыятызму: калектыў упраўлення ДКСЭ па Брэсцкай вобласці прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве на плошчы Леніна 10 мая 2026

У Брэсце на плошчы Леніна адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У святкаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, моладзь і працоўныя калектывы горада, у ліку якіх – супрацоўнікі і работнікі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці.




Плошча Леніна стала цэнтрам прыцягнення для сотняў брэстаўчан, аб’яднаных пачуццём гонару за сваю краіну. Кульмінацыяй мерапрыемства стала цырымонія ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пад гукі Дзяржаўнага гімна прысутныя ўшанавалі галоўны сімвал суверэнітэту краіны.

Для калектыву ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці ўдзел у гэтай падзеі – не проста даніна традыцыі, а праяўленне глыбокай павагі да дзяржаўных сімвалаў, якія ўвасабляюць гісторыю, незалежнасць і адзінства беларускага народа.

–Дзяржаўныя сімвалы – гэта не толькі афіцыйныя атрыбуты, але і арыенціры, якія аб’ядноўваюць нас у імкненні да стварэння і абароны інтарэсаў нашай дзяржавы, – адзначыў начальнiк Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці палкоўнiк юстыцыi Андрэй Бялянка.





Мерапрыемства прайшло ва ўрачыстай і натхняльнай атмасферы, нагадаўшы кожнаму ўдзельніку аб важнасці захавання гістарычнай памяці і вернасці нацыянальным каштоўнасцям. Свята стала сімвалам згуртаванасці і адданасці Рэспубліцы Беларусь.


Таццяна Каток, афiцыйны прадстаўнік ДКСЭ па Брэсцкай вобласці