Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Словы падзякі і прызнання – у УДКСЭ па Магілёўскай вобласці адзначылі Дзень судовага эксперта 21 апреля 2021

Ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 8-годдзю ўтварэння Дзяржаўнага камітэта і Дню судовага эксперта.

У Палацы культуры вобласці, дзе праходзіла ўрачыстасць, было вельмі шматлюдна. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта Лашын А.М., кіраўнікі органаў выканаўчай улады і праваахоўных органаў Магілёўскай вобласці, а таксама супрацоўнікі, асобы грамадзянскага персаналу ўпраўлення, ветэраны экспертнай службы.

У гэты дзень прагучала мноства віншаванняў, заслужаных слоў падзякі ў адрас цяперашніх супрацоўнікаў і ветэранаў, слоў прызнання высокага ўзроўню прафесіяналізму і важнасці работы судовых экспертаў Магілёўшчыны, а таксама пажаданняў новых поспехаў. Начальнік упраўлення палкоўнік юстыцыі Яраслаў Іосіфавіч Федарынчык, зрабіўшы акцэнт на Годзе народнага адзінства, пажадаў свайму калектыву згуртаванасці і адзінства, маральнага задавальнення ад зробленай працы, радасці і дабрабыту.

Супрацоўнікі і работнікі ўпраўлення, якія дасягнулі высокіх вынікаў у працы, атрымалі ўзнагароды як ад кіраўніцтва Дзяржаўнага камітэта і ўпраўлення, так і ад Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, пракуратуры, УСК, УУС, ваеннага камісарыята, УМНС, КДК, УДФР, мытні, Магілёўскага інстытута МУС.

Завяршылася мерапрыемства вялікім музычным падарункам, падрыхтаваным творчымі калектывамі Палаца культуры. Канцэрт з нацыянальным каларытам атрымаўся вельмі рознапланавым – патрыятычным і лірычным, кранальным і вясёлым – і пакінуў у душах віноўнікаў урачыстасці яркія і цёплыя ўспаміны.