Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Не маем права забываць – у Магілёўскай вобласці прайшлі мерапрыемствы ў памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны 22 июня 2022

Кіраўніцтва, супрацоўнікі і работнікі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Па традыцыі раніцай 22 чэрвеня, у 4.00, на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» адбыўся мітынг-рэквіем з удзелам прадстаўнікоў абласной і гарадской улады, праваахоўных ведамстваў, працоўных калектываў, грамадскасці. Ад упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці прыняў ўдзел у мітынгу палкоўнік юстыцыі Андрэй Чарчук, часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка ўпраўлення.

У 12.00 супрацоўнікі і работнікі ўпраўлення далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання ў памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ў Магілёве судовыя эксперты наведалі мемарыяльны комплекс у памяць аб загінуўшых у канцлагеры савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян па праспекце Шміта – тут у 1941-1943 гадах размяшчаўся Лупалаўскі лагер смерці, у якім пакутніцка загінула да 40 тысяч чалавек.

Звяртаючыся да супрацоўнікаў у гэтым палітым крывёй месцы, палкоўнік юстыцыі Андрэй Чарчук адзначыў, што Вялікая Айчынная вайна закранула кожную беларускую сям'ю, прынесла шмат болю і гора. І сёння, праз восемдзесят гадоў, і ў будучыні мы не маем права забываць, якім коштам нашы продкі заваявалі для нас свабоду і мірнае неба – коштам больш за два мільёны загубленых жыццяў, коштам знішчаных і разбураных сёлаў і гарадоў.

У памяць аб абаронцах беларускай зямлі і бязвінна загінуўшых мірных жыхарах супрацоўнікі ўпраўлення ўсклалі кветкі і запалілі лампадкі ля Вечнага агню.

Акрамя таго, усе міжраённыя аддзелы ўпраўлення па Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у гарадскіх і раённых мерапрыемствах, якія прайшлі ў такіх знакавых месцах Магілёўшчыны як мемарыяльны комплекс «Ахвярам фашызму» ў г.Бабруйску, мемарыяльны комплекс «Стэфанава» ў Бялыніцкім раёне, каля помніка воінам памежнікам ўсіх пакаленняў у г.Быхаве і іншых.


Ірына Рачкоўская, афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ па Магілёўскай вобласці