Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Супрацоўнікі УДКСЭ па Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Чысты лес» 11 октября 2021

Супрацоўнікі і работнікі упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці і яго тэрытарыяльных органаў ўнеслі свой уклад ў навядзенне парадку ў лясным фондзе, далучыўшыся да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Чысты лес». Яна праходзіць ужо 11 раз і прымеркавана да Года народнага адзінства.

Валанцёры адгукнуліся на акцыю з задавальненнем і дружнай кампаніяй, узброіўшыся мяшкамі і пальчаткамі, накіраваліся ў лес. Так, у Магілеве супрацоўнікі упраўлення наводзілі парадак у лесапаласе па вуліцы Паўлава, бабруйчане працавалі паблізу пасёлка Цітаўка. А прадстаўнікі Бялыніцкага МРА ДКСЭ прымнажалі лясное багацце – высаджвалі маладыя елкі ў раёне вёскі Карытніца.

На жаль, праблема парадку на лясных прасторах застаецца актуальнай – смецця даволі шмат. Гэта шкляныя і пластыкавыя бутэлькі, пакеты, ўпакоўкі і нават будаўнічыя адходы. Не толькі наводзіць парадак у лясах, але і развіваць культуру беражлівых адносін да прыроднага багацця – абавязак кожнага беларуса.


Ірына Рачкоўская, афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ па Магілёўскай вобласці