Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Асвоены новыя віды судовых экспертыз 10 марта 2023

ПРАМУЮ тэлефонную лінію і прыём грамадзян правёў у раённым аддзеле Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз часова выконваючы абавязкі па пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці падпалкоўнік юстыцыі Уладзімір ГІПЧЫК.

А напярэдадні прыёму грамадзян пагадзіўся даць інтэрв’ю і расказаў пра дзейнасць ведамства і задачы, якія яно вырашае на сучасным этапе.

— Калі Камітэт судовых экспертыз стаў самастойным адзіным ведамствам?

— Указ “Аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь” быў падпісаны 22 красавіка 2013 года. А значыць, нашаму ведамству сёлета споўніцца 10 год. Узнікла структура на базе Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз, экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, Узброеных Сіл і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Напэўна, за гэты час адбыліся змены як у дзейнасці ведамства, так і ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці?

— Так, жыццё не стаіць на месцы, удасканальваецца і дзейнасць судовых экспертаў. Напрыклад, спецыялістамі нашага ўпраўлення ў мінулым годзе асвоены новыя віды экспертыз: судовая культуралагічная экспертыза парнагра­фічных матэрыялаў і прадметаў парнаграфічнага характару, а таксама судова-сексалагічная экспертыза. З 1 студзеня бягучага года ў нас створана ўпраўленне лабараторных даследаванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару, дзе праводзяцца судова-біялагічныя, судова-генетычныя і судова-хімічныя экспертызы. Закупляецца сучаснае абсталяванне для правядзення экспертных даследаванняў. Судовыя эксперты пастаянна павышаюць кваліфікацыю, асвойваюць новыя віды экспертыз.

Якую ролю адыгрывае ў ходзе расследавання злачынства заключэнне эксперта?

— Я б сказаў, што значную. Іншы раз яно з’яўляецца адзіным неабвержным доказам учыненага злачынства і віны асобы, якая яго здзейсніла.

— Напэўна, удзяляецца ўвага не толькі колькасці праведзеных экспертыз, але і іх якасці?

— Хачу зазначыць, што колькасць судовых экспертыз не змяншаецца, а па асобных відах нават павялічваецца. Пры гэтым вялікая ўвага надаецца іх якасці. Створана спецыяльная кантрольна-метадычная сістэма, у рамках якой дадзеныя спецыялістамі экспертныя заключэнні вывучаюцца яшчэ кіраўніцтвам экспертных падраздзяленняў. І робіцца гэта, каб не дапусціць памылак у дзейнасці судовых экспертаў і прадставіць ў праваахоўныя і іншыя дзяржаўныя органы заключэнні, якія б ні ў кога не выклікалі сумненняў у правільнасці. Гэта вельмі важна, бо практычна за кожным прынятым рашэннем стаяць людскія лёсы.

Каму судовыя эксперты могуць аказваць паслугі?

— Як органам (асобам), якія вядуць грамадзянскі, крымінальны і гаспадарчы працэс, так і грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам па заявах. Даследаванні і судовыя экспертызы выконваюцца на платнай аснове. Дарэчы, насельніцтва сталічнай вобласці карыстаецца паслугамі судовых экспертаў даволі актыўна.

Якія віды экспертных даследаванняў найбольш запатрабаваны ў грамадзян?

— Карыстаюцца попытам псіхолага-псіхіятрычныя экспертызы. Яны праводзяцца з мэтай вызначэння здольнасці асобы разумець значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі перад здзяйсненнем юрыдычна значнага дзеяння, у тым ліку пры продажы ці пакупцы маёмасці, складанні завяшчання, дагавораў рэнты, ажыццяўленні іншых грамадзянска-прававых здзелак. Запатрабавана і экспертыза па даследаванні ідэнтыфікацыйных нумароў аўтамабіляў. Яна дазваляе высветліць, ці рабіліся кімсьці спробы змяніць VIN нумар транспартнага сродку з крымі­нальнай мэтай. Здараецца, што злачынцы, жадаючы збыць крадзеную машыну, спрабуюць змяніць рознымі спосабамі ідэнтыфікацыйныя абазначэнні транспартных сродкаў. Вось і раім людзям пры набыцці ўжо не новага аўтамабіля, тым больш з прыкметамі сур’ёзнага рамонту кузава або змянення маркіровачных абазначэнняў, пры сумненні ў сапраўднасці дакументаў, а таксама калі прадавец вельмі лёгка згаджаецца на неабгрунтаванае зніжэнне кошту, прапанаваць прайсці экспертызу VIN нумара, а разам з ёй і дакументаў на транспартны сродак. Паверце, гэта будзе зусім не лішнім.


Источник информации: "Нарачанская зара