Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
На Магілёўшчыне эксперты прымаюць удзел у акцыі "Аднавім лясы разам!" 19 октября 2022

Супрацоўнікі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці і яго тэрытарыяльных органаў прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі Міністэрства лясной гаспадаркі "Аднавім лясы разам!", якая накіравана на дапамогу лясгасам Магілёўшчыны – менавіта нашаму рэгіёну ў бягучым годзе моцны вецер нанёс найбольшыя страты. Пачынаючы з сакавіка, упраўленне ўжо трэці раз добраахвотна займаецца пасадкай лесу.

Паводле звестак Мінлясгаса, у Магілёўскай вобласці з-за ўраганных вятроў пацярпела каля 35 тысяч гектараў лесу. Пашкоджаныя дрэвы было неабходна аператыўна прыбраць, уцягнуць драўніну ў абарот, зараз – трэба аднавіць лес на пацярпелых участках. Плануецца засадзіць не менш за 500 гектараў – працы шмат, лясгасы з радасцю прымаюць добраахвотнікаў, забяспечваюць іх інвентаром і пасадачным матэрыялам.

У аўторак ў раёне вёскі Ракузаўка на ветравальна-бураломнай лесасеке працавалі супрацоўнікі ўпраўлення па Магілёўскай вобласці і Магілёўскага міжраённага аддзела ДКСЭ – высадзілі каля трох тысяч ялінак закрытай каранёвай сістэмы. Быхаўскі аддзел папаўняў лясное багацце паблізу вёскі Ямнае, асіпаўчане саджалі елкі і хвоі на тэрыторыі Брыцалавіцкага лясніцтва.
Рэспубліканская акцыя працягнецца да 22 кастрычніка, на днях да яе далучацца і іншыя міжраённыя аддзелы ўпраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці.


Ірына Рачкоўская, афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ па Магілёўскай вобласці