Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Фонаскапічная экспертыза

Прадмет

Прадметам фонаскапічнай экспертызы з’яўляюцца дакладныя факты і акалічнасці, якія вызначаюцца па гукавой інфармацыі, запісанай у фанаграме.

Аб’ект

  • гуказапісы, іх носьбіты, а таксама апаратура, з выкарыстаннем якой атрыманыя фанаграмы.

Задачы

  • вызначэнне даслоўнага зместу гуказапісаў;
  • ідэнтыфікацыя чалавека па голасе і маўленні;
  • вызначэнне прыкмет мантажу і іншых змен, унесеных у фанаграму;
  • вызначэнне асобасных характарыстык па голасе і маўленні.

Іншыя задачы, якія вырашаюцца падчас фонаскапічнай экспертызы

  • аблічбоўка і перазапіс фанаграм;
  • шумаачыстка і павышэнне выразнасці фанаграм;
  • ідэнтыфікацыя сродкаў гуказапісу;
  • вызначэнне характарыстык месца гуказапісу;
  • вызначэнне прыроды ўтварэння гукаў.