Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Дзяржаўная ўстанова "Навукова-практычны цэнтр Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь"

Графік працы
  • Працоўны час: панядзелак-пятніца 8.30-17.00
  • Абедзенны час: 12.30-13.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • Працягласць працоўнага дня напярэдадні дзяржаўных свят i святочных дзён, якiя ўстаноўлены i аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, скарачаецца на адну гадзіну.
Кантактная інфармацыя
Месцазнаходжанне на карце

Пра навукова-практычны цэнтр ДКСЭ РБ

Прадметам дзейнасці Цэнтра з’яўляюцца навуковая і практычная дзейнасць, а таксама іншая дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў галіне крыміналістыкі і судовай экспертызы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Задачы Цэнтра

  • вырашэнне навукова-тэхнічных задач у галіне судовай экспертызы і крыміналістыкі; арганізацыя і ажыццяўленне навуковага, аналітычнага, метадалагічнага і інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў і праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь;
  • распаўсюджанне навуковай інфармацыі па актуальных пытаннях крыміналістыкі і судовай экспертызы і сумежных з імі галінах ведаў;
  • ажыццяўленне навукова-метадычнага і інфармацыйнага забеспячэння судова-экспертнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • арганізацыя і правядзенне судовых экспертыз у адпаведнасці са статутнымі задачамі;
  • эфектыўнае выкарыстанне і развіццё навукова-тэхнічнага патэнцыялу і матэрыяльна-тэхнічнай базы Цэнтра.

Функцыі Цэнтра

  • правядзенне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх, навукова-метадычных, кансультацыйных і іншых відаў работ, якія адпавядаюць прадмету і задачам дзейнасці Цэнтра, у тым ліку па дагаворах з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • распрацоўка сучасных метадаў, методык і стварэнне тэхнічных сродкаў для правядзення экспертных даследаванняў;
  • распрацоўка навукова-абгрунтаваных крыміналістычных рэкамендацый (на аснове названых даследаванняў) па ажыццяўленні папярэдняга расследавання;
  • распрацоўка крыміналістычных метадаў выяўлення злачынстваў кантралюючымі і нагляднымі органамі;
  • распрацоўка крыміналістычных сродкаў і метадаў падтрымання дзяржаўнага абвінавачання ў судзе;
  • укараненне перадавых інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызаваных сістэм кіравання ў правядзенне экспертных і навуковых даследаванняў, працу праваахоўных органаў і судоў;
  • ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва;
  • інфармацыйна-даведкавае забеспячэнне па розных відах судовых экспертыз;
  • падрыхтоўка для дзяржаўных органаў экспертна- прафілактычных прапаноў, накіраваных на выкараненне прычын і ўмоў здзяйснення правапарушэнняў;
  • навукова-метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці судовых экспертаў, следчых, пракурораў, суддзяў па пытаннях судова-экспертнай дзейнасці;
  • фарміраванне экспертных улікаў, калекцый, баз даных для выкарыстання ў дзейнасці ДКСЭ, праваахоўных органаў і судоў;
  • падрыхтоўка (стажыроўка) судовых экспертаў па відах даследаванняў у межах кампетэнцыі, вызначанай дадзеным Статутам;
  • апрабацыя сродкаў, метадаў і методык экспертнага даследавання.
Кіраўніцтва
Начальнік Мароз Ігар Анатольевіч 8 (017) 316-63-85
Намеснік начальніка Хаткевіч Алена Пятроўна 8 (017) 308-60-03
Вучоны сакратар Цыбоўскі Іосіф Станіслававіч 8 (017) 308-60-04
Рэферэнтныя базы даных ДНК маркераў насельніцтва Рэспублікі Беларусь http://dnkexpertiza.org
Пералік адміністрацыйных працэдур Спампаваць файл