Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь»

Графік працы
  • Працоўны час: панядзелак-пятніца 8.30-17.00
  • Абедзенны час: 13.00 -13.30
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
Кантактная інфармацыя
Месцазнаходжанне на карце

Гісторыя Інстытута

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз» была створана загадам Галоўнага дзяржаўнага судова-медыцынскага эксперта Рэспублікі Беларусь – начальніка «Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз» 21 кастрычніка 2008 года на падставе Палажэння аб Дзяржаўнай службе медыцынскіх судовых экспертыз, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2001 №808.

У 2008 годзе ў Інстытуце былі адкрыты 2 кафедры:

  • кафедра судовай медыцыны з курсам лабараторных даследаванняў рэчавых доказаў (з сакавіка 2016 года – кафедра судовай медыцыны);
  • кафедра судовай псіхіятрыі з курсам судовай псіхалогіі (з сакавіка 2016 года – кафедра судовай псіхіятрыі і псіхалогіі).

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2013 № 202 «Аб утварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь» дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертаў» была перападначалена Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь і пераназвана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь».

У 2014 годзе адкрыта:

  • кафедра судовых крыміналістычных і тэхнічных экспертыз.

У сакавіку 2018 года на базе кафедры судовых крыміналістычных і тэхнічных экспертыз пачалі функцыянаваць 2 кафедры: кафедра судовых крыміналістычных экспертыз і кафедра судовых тэхнічных і спецыяльных экспертыз.

Задачы і функцыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь» з’яўляецца ўстановай дадатковай адукацыі дарослых, падначаленай Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, якая рэалізуе адны з яго асноўных задач па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі судовых экспертаў, навуковых работнікаў, а таксама іншых супрацоўнікаў у межах кампетэнцыі і навукова-метадычным забеспячэнні судова-экспертнай дзейнасці.

Інстытут па відзе ўстановы дадатковай адукацыі дарослых з’яўляецца інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, які рэалізуе адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых, адукацыйныя праграмы пасляўніверсітэцкай адукацыі.

Асноўнай мэтай дзейнасці Інстытута з’яўляецца забеспячэнне патрэб Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь у высокакваліфікаваных кадрах, навукова-педагагічных і навуковых кадрах вышэйшай кваліфікацыі.

Асноўнымі задачамі Інстытута з’яўляюцца:

  1. рэалізацыя адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых:
  • павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю;
  • перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю;
  • стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў;
  • спецыяльнай падрыхтоўкі, неабходнай для займання асобных пасад;
  • павышэння кваліфікацыі рабочых (служачых);
  • перападрыхтоўкі рабочых (служачых);
  • прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых);
  • навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў, афіцэрскіх курсаў і іншых відаў навучальных курсаў);
  • навучання ў арганізацыях;
  • удасканалення магчымасцяў і здольнасцяў асобы;
  1. арганізацыя і правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у сферы судова-экспертнай дзейнасці.

На падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці № 02100/511 Інстытут рэалізуе наступныя адукацыйныя праграмы:

  1. перападрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасцях:
  • 1-99 01 01 «Судова-медыцынская экспертыза»;
  • 1-99 01 02 «Медыцынская судова-псіхіятрычная экспертыза»;
  • 1-99 01 03 «Медыцынская судова-псіхалагічная экспертыза»;
  • 1-99 01 04 «Медыцынская судова-хімічная экспертыза»;
  • 1-99 01 05 «Медыцынская судова-біялагічная экспертыза»;
  • 1-99 01 71 «Судовая медыцынская экспертыза»;
  • 1-99 01 72 «Судовая медыцынская псіхіятрычная экспертыза»;
  • 1-99 01 73 «Судовая медыцынская псіхалагічная экспертыза»;
  • 1-99 01 74 «Судовая медыцынская хімічная экспертыза»;
  • 1-99 01 75 «Судовая медыцынская біялагічная экспертыза»;
  • 1-99 02 71 «Судовая дактыласкапічная і трасалагічная экспертыза»;
  • 1-99 02 72 «Судовая балістычная экспертыза, экспертыза халоднай і кідальнай зброі»;
  • 1-99 02 73 «Судовая почырказнаўчая экспертыза і тэхнічная экспертыза дакументаў»;
  • 1-99 02 74 «Судовая партрэтная і фотатэхнічная экспертыза»;
  • 1-99 02 75 «Судовая біялагічная экспертыза»;
  • 1-99 02 76 «Судовая таваразнаўчая экспертыза»;
  • 1-99 02 77 «Судовая эканамічная экспертыза»;
  • 1-99 02 78 «Судовая фонаскапічная і лінгвістычная экспертыза»;
  • 1-99 02 79 «Судовая экспертыза матэрыялаў, рэчываў і вырабаў»;
  • 1-99 02 80 «Судовая мастацтвазнаўчая экспертыза»;
  • 1-99 03 71 «Судовая экспертыза камп’ютарных сродкаў і тэхналогій, радыёэлектронных прылад»;
  • 1-99 03 72 «Судовая аўтатэхнічнай і аўтадарожная экспертыза»;
  • 1-99 03 73 «Судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза»;
  • 1-99 03 74 «Судовая выбухова-тэхнічная і пажарна-тэхнічная экспертыза».

Максімальная колькасць навучэнцаў у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі – 120 чалавек, у завочнай форме – 80 чалавек.

  1. перападрыхтоўка кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па спецыяльнасцях:
  • 2-99 01 31 «Судова-медыцынская экспертыза»;
  • 2-99 01 32 «Медыцынскія рытуальныя паслугі».

Максімальная колькасць навучэнцаў у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі – 10 чалавек.

  1. павышэнне кваліфікацыі кадраў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй па профілях адукацыі, напрамках адукацыі:
  • профіль адукацыі «Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці», напрамкі адукацыі «Камунікацыі», «Права», «Эканоміка», «Кіраванне», «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці»;
  • профіль адукацыі «Службы бяспекі», напрамак адукацыі «Судовая экспертыза».

Максімальная колькасць навучэнцаў у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі – 80 чалавек, у вочнай (вячэрняй) форме – 64 чалавекі.

У адпаведнасці са сваімі мэтамі і задачамі Інстытут у вызначаным заканадаўствам парадку акрамя адукацыйнай дзейнасці мае права на ажыццяўленне наступных відаў дзейнасці:

  • дзейнасць па падрыхтоўцы матэрыялаў да друку і распаўсюджвання;
  • выданне кніг, выданне газет, часопісаў і перыядычных публікацый, іншыя віды выдавецкай дзейнасці, не ўключаныя ў іншыя групоўкі;
  • дзейнасць у галіне камп’ютарнага праграмавання;
  • кансультацыйныя паслугі ў галіне камп’ютарных тэхналогій;
  • навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, грамадскіх і гуманітарных навук;
  • арганізацыя канферэнцый і прафесійных выстаў.

Дакументамі, якія даюць права на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці ў Інстытуце, з’яўляюцца:

  • спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці № 02100/511, выдадзены на падставе рашэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.05.2006 № 280 і зарэгістраваны ў рэестры спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за № 511. У спецыяльны дазвол (ліцэнзію) унесены змены і (або) дапаўненні на падставе рашэння ад 28.04.2017 № 262;
  • сертыфікат аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду № 0004492 – Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (загад Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі ад 10.04.2014 № 125). Сертыфікат выдадзены ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2014 № 323.
Кіраўніцтва Інстытута
Рэктар Лапіна Ірэна Аляксандраўна кандыдат юрыдычных навук, дацэнт
Прарэктар Халенкоў Сяргей Мікалаевіч
Загадчык кафедры судовай медыцыны Крылоў Андрэй Юр'евіч кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт
Загадчык кафедры судовай псіхіятрыі і псіхалогіі Галубовіч Вікторыя Валер'еўна кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт-псіхіятр вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі
Загадчык кафедры крыміналістычных і тэхнічных экспертыз Кузьмін Аляксандр Сяргеевіч

Нарматыўныя дакументы

Пералік адміністрацыйных працэдур Спампаваць файл