Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь пачаў сваю дзейнасць 1 ліпеня 2013 года. Дзяржаўны камітэт заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 202 ад 22 красавіка 2013 года з мэтай стварэння ўмоў забеспячэння незалежнасці экспертнай дзейнасці і павышэння яе эфектыўнасці. Структура была створана на базе Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз, экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных Сіл і экспертных падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

19 снежня 2014 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў сцяг Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Старшыню Дзяржаўнага камітэта.

Асноўныя задачы

— рэалізацыя адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы судова-экспертнай дзейнасці, уключаючы яе навукова-метадычнае забеспячэнне;

падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі судовых экспертаў, навуковых работнікаў, а таксама іншых супрацоўнікаў у межах кампетэнцыі;

ажыццяўленне судова-экспертнай дзейнасці;

вызначэнне асноўных напрамкаў удасканалення судова-экспертнай дзейнасці і іх рэалізацыя, укараненне ў практыку дасягненняў навукі і тэхнікі, станоўчага досведу, прагрэсіўных формаў і метадаў арганізацыі судова-экспертных даследаванняў;

арганізацыя і развіццё ў межах сваёй кампетэнцыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы судова-экспертнай дзейнасці.

Асноўныя функцыі

правядзенне судовых экспертыз па крымінальных і грамадзянскіх справах, справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, эканамічных справах, матэрыялах праверак па заявах (паведамленнях) пра злачынствы;

правядзенне экспертыз (даследаванняў) па матэрыялах дзяржаўных органаў, якія ў тым ліку ажыццяўляюць дазнанне, аператыўна-вышуковую дзейнасць, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць кантрольную (наглядную) дзейнасць, у парадку і выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

правядзенне экспертыз па зваротах грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб;

пацвярджэнне на дагаворнай аснове адпаведнасці службовай і грамадзянскай зброі і боепрыпасаў да яе патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у вобласці тэхнічнага нармавання і стандартызацыі;

ажыццяўленне нагляду за якасцю аказання медыцынскай дапамогі арганізацыямі аховы здароўя незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай падначаленасці;

ажыццяўленне іншых функцый, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Структура
Кіраўніцтва
Швед Андрэй Іванавіч

Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь
генерал-маёр юстыцыі

Варонін Максім Валер’евіч

Намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі

Аўсіюк Юрый Аляксандравіч

Намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь – Галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт Рэспублікі Беларусь

Яўмененка Сяргей Анатолевіч

Намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі

Урублеўскі Пётр Васілевіч

Намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі