Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Супрацьдзеянне незаконнаму звароту наркотыкаў

Распаўсюджванне наркаманіі з’яўляецца глабальнай пагрозай здароўю насельніцтва, эканоміцы, правапарадку і бяспецы дзяржавы.

Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь у межах кампетэнцыі прымаюцца меры па арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне незаконнаму звароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў у Рэспубліцы Беларусь.

Адзін з самых важных механізмаў рэалізацыі такога напрамку дзейнасці – правядзенне Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз хімічных экспертыз наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў (далей – экспертызы наркотыкаў).

http://www.belta.by/regions/view/laboratorija-po-issledovaniju-sinteticheskih-narkotikov-otkroetsja-v-pinske-179101-2016/

Ідэнтыфікацыйныя даследаванні праводзяцца экспертамі на адпаведным аналітычным абсталяванні – храмата-мас-спектрометрах, якія дазваляюць у максімальна кароткія тэрміны (у сярэднім да 40 хвілін у дачыненні да аднаго ўзору) даследаваць і ідэнтыфікаваць поўны пералік падкантрольных наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Сёння такое аналітычнае абсталяванне маюць усе ўпраўленні па абласцях і г.Мінску, а таксама цэнтральны апарат Дзяржаўнага камітэта.

Праца экспертаў па правядзенні дадзенага віду экспертыз арганізавана ў кругласутачным рэжыме, у тым ліку ў выхадныя дні. Дзякуючы наладжанаму парадку забяспечана неадкладнае правядзенне тэрміновых экспертыз наркотыкаў. Інфармацыя, якая мае істотнае значэнне для ўзбуджэння крымінальнай справы і прыняцця іншых працэсуальных рашэнняў, аператыўна перадаецца ў праваахоўныя органы.

У рамках мерапрыемстваў па супрацьдзеянні незаконнаму звароту наркотыкаў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз ажыццяўляе пастаянны маніторынг наркасітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь, краінах блізкага і далёкага замежжа, падчас якога адсочваюцца факты выяўлення ў незаконным звароце новых сінтэтычных псіхаактыўных рэчываў, так званых «дызайнерскіх наркотыкаў» (рэчываў сінтэтычнага паходжання, якія з’яўляюцца структурнымі мадыфікацыямі ўжо забароненых наркотыкаў).

http://www.belta.by/society/view/odnogo-nanogramma-psihodelikov-dostatochno-dlja-polnoj-poteri-svjazi-s-mirom-ugkse-61167-2014/

Па выніках маніторынгу Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз сістэматычна ўносяцца прапановы па дапаўненні Рэспубліканскага пераліку наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю ў Рэспубліцы Беларусь (далей – Рэспубліканскі пералік). Так, у перыяд з 1 ліпеня 2013 г. па 1 ліпеня 2016 г. па ініцыятыве Дзяржаўнага камітэта ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам унутраных спраў і Міністэрствам аховы здароўя ўсталяваны дзяржаўны кантроль над зваротам больш за 100 новых асабліва небяспечных наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

http://www.pravo.by/main.aspx?guid=187463

Большасць з занесеных такім чынам у Рэспубліканскі пералік рэчываў была забаронена па прынцыпе «на апярэджанне», гэта значыць да іх першага выяўлення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Таксама Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз праводзіцца праца па абагульненні фактаў надыходу смерці ад атручванняў наркотыкамі, пра што інфармуюцца зацікаўленыя дзяржаўныя органы.

http://www.belta.by/society/view/upotreblenie-kuritelnyh-smesej-mozhet-privesti-k-otkazu-pochek-61165-2014/

З мэтай прафілактыкі наркаманіі Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз ва ўзаемадзеянні з рэгіянальнымі сродкамі масавай інфармацыі на пастаяннай аснове асвятляюцца выступы службовых асоб Дзяржаўнага камітэта аб негатыўных наступствах ужывання (нават разавага) наркотыкаў па выніках псіхолага-псіхіятрычнага даследавання асоб, якія іх ужывалі, і іншыя пытанні супрацьдзеяння наркагандлю.

http://www.belta.by/society/view/otvetstvennost-za-vse-vidy-prestuplenij-svjazannye-s-narkotikami-nado-uzhestochat-evmenenko-58824-2014/

Прымаючы да ўвагі, што найбольш прыступнай катэгорыяй насельніцтва для наркагандляроў з’яўляюцца непаўналетнія і моладзь, тэрытарыяльнымі органамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз у студэнцкіх газетах і на старонках сацыяльных сетак у Інтэрнэце размяшчаецца інфармацыя прафілактычнага характару, што дазваляе аператыўна прыцягнуць увагу адрасата.

Ва ўзаемадзеянні са Следчым камітэтам і Міністэрствам унутраных спраў вядзецца пастаянная праца па падрыхтоўцы сумесных інфармацыйных матэрыялаў для сродкаў масавай інфармацыі па фактах вывядзення з незаконнага звароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.

Медыка-псіхалагічныя і сацыяльныя наступствы ўжывання «Спайсаў»

5 міфаў аб курыльных сумесях міф №1: «спайсы» належаць да лёгкіх наркотыкаў, якія не выклікаюць прывыкання

Сапраўды, ёсць група наркотыкаў (напрыклад галюцынагены), якія не выклікаюць прывыкання на фізічным узроўні, гэта значыць ад іх няма ломкі, але гэта не значыць, што няма «прывыкання». Прывыканне дзеліцца на фізіялагічнае (якое сканчаецца ломкай) і псіхалагічнае (калі чалавек прывыкае атрымліваць задавальненне ад рэчыва). Псіхалагічнае прывыканне ўзнікае ад любога рэчыва часта ўжо пасля першага ўжывання. Імкненне «дастаць наркотык любой цаной» становіцца ўсёабдымным, захоплівае чалавека цалкам, не дазваляе засяродзіцца на працы, вучобе, іншай дзейнасці. Усе думкі зводзяцца да пошуку магчымасцяў набыць і спажыць наркотык.

http://www.belta.by/society/view/v-belarusi-popolnilsja-perechen-zapreschennyh-narkoticheskih-soedinenij-174025-2015/

міф №2: ад «спайсаў» не бывае «ломкі»

Пры працяглым ужыванні сінтэтычных канабіноідаў, якія змяшчаюцца ў «Спайсах», узнікаюць такія сімптомы адмены рэчыва, як бяссонніца, падазронасць, панічныя атакі, пачашчанае сэрцабіцце.

міф №3: «спайсы» не прыводзяць да смяротнага выніку нават пры перадазіроўцы
Па-першае, усе наркотыкі па сваёй сутнасці з’яўляюцца ядамі, і таму прыём любой дозы наркотыкаў выклікае рознай ступені цяжкасці таксічныя пашкоджанні мозгу, печані, сэрца, органаў стрававання, а ў выніку – усяго арганізма ў цэлым.

Па-другое, пры спажыванні курыльных сумесяў няма ніякай магчымасці вызначыць рэальную дозу рэчыва, якое змяшчаецца ў адной цыгарэце, акрамя як выпрабаваць на сабе ці даверыцца меркаванню «экспертаў» у асобе тваіх сяброў і знаёмых. Як правіла, такія метады рана ці позна прыводзяць да перадазіроўкі.

http://www.belta.by/society/view/goskomitet-sudekspertiz-planiruet-za-5-let-provesti-kardinalnoe-tehnicheskoe-pereosnaschenie-po-vsem-5661-2015/

Па-трэцяе, імкненне спажыўца «спайсу» павялічваць дозу з кожным наступным прыёмам, абумоўленае як натуральным прывыканнем рэцэптараў, на якія рэчывы дзейнічаюць у галаўным мозгу, так і жаданнем дасягнуць большага эфекту, прыводзіць да спажывання высокіх доз. Да таго ж пры сістэматычным прыёме наркотыкаў здароўе чалавека нязменна пагаршаецца, а «звычайная» доза павялічваецца, і таму ўчорашняя «звычайная» доза можа сёння стаць прычынай смерці.

У літаратуры апісаныя выпадкі лятальных канцоў пры спажыванні сінтэтычных канабіноідаў. Як многія рэчывы, якія дзейнічаюць на цэнтральную нервовую сістэму, у нізкіх дозах яны выклікаюць яе стымуляцыю, а ў высокіх – прыгнятанне. Сімптомамі могуць быць выяўленая санлівасць, адсутнасць рэакцыі на знешнія раздражняльнікі, мышачныя сутаргі і страта прытомнасці.

міф №4: калі з іншымі людзьмі, якія курылі «спайс», нічога страшнага не здарылася, то і са мной усё будзе нармальна

Хаця для сінтэзу непасрэдных хімічна актыўных кампанентаў «спайсу» і патрэбныя спецыялізаванае абсталяванне і рэактывы, то бок можна сказаць, што іх вырабляюць у «лабараторных умовах», то завяршальны этап прыгатавання курыльнай сумесі праводзіцца дылерамі, якія могуць быць вельмі далёкімі ад хіміі як навукі. Звычайна апрацоўка хімічным рэагентам расліннай сыравіны праводзіцца «на вока», таму колькасць дзеючага рэчыва можа ў дзясяткі і сотні разоў адрознівацца як у рамках адной партыі наркотыку, так і ў рамках нават адной цыгарэты. Атрымліваецца, што, напрыклад, у траіх чалавек, якія выкурылі адну цыгарэту, скручаную з курыльнай сумесі, доза рэчыва можа адрознівацца ў разы, а значыць, у аднаго спажывальніка можа быць лёгкае ап’яненне, а ў двух іншых – цяжкае атручванне.

міф №5: «спайсы» нельга вызначыць у крыві ці мачы, таму даказаць іх спажыванне складана

ЭГэта не так. Сучасныя лабараторыі маюць абсталяванне, якое дазваляе выявіць рэчывы-складнікі «спайсу» метадам газавай храматаграфіі, хаця адчувальнасць метаду невялікая. Пры гэтым вызначыць рэчыва ў самой курыльнай сумесі, на рэштках упакоўкі, на курыльнай трубцы ці кальяне, у пакеце для хімікаў зусім не выклікае цяжкасцяў.

http://www.belta.by/society/view/belorusskie-sudeksperty-gotovy-predlozhit-evrope-pomosch-v-borbe-s-narkotikami-180253-2016/

Да чаго прыводзіць спажыванне «спайсаў»

Людзі, якія спажываюць курыльнвя сумесі, ставяць пад небяспеку не толькі сябе і сваё здароўе, але і асоб, якія знаходзяцца побач у момант спажывання курыльнай сумесі за кошт непрадказальнасці змен псіхікі. Так пры ап’яненні, выкліканым «спайсамі», могуць развіцца такія псіхічныя парушэнні, як узбуджэнне, трывога, параноя (адчуванне пераследавання, пераканання, што за ім сочаць), розныя па сваім змесце галюцынацыі. Такім чынам, чалавек губляе кантроль не толькі над сваімі паводзінамі, ён губляе сувязь з рэальным светам, не разумее, дзе ён знаходзіцца, хто перад ім і г. д. Такі стан развіваецца востра і суправаджаецца павышанай і бязмэтнай рухальнай актыўнасцю. Ён паглыбляецца ў свет сваіх хваравітых перажыванняў, якімі не можа кіраваць, нават калі разумее, што з ім адбываецца нешта не тое. У такім стане чалавек ужо не здольны «ўзяць сябе ў рукі» і супакоіцца. З таго, што сімптомы звычайна маюць застрашлівы ці пагрозлівы характар, і выцякае агрэсіўныя і аўтаагрэсіўныя паводзіны спажыўца «спайсу».

Пры сістэматычным ужыванні зніжаецца псіхічная актыўнасць у цэлым, парушаецца памяць, слабее ўвага, чалавек з цяжкасцю спраўляецца з дзейнасцю, якая патрабуе разумовай нагрузкі і засяроджвання. Яму робіцца ўсё абыякавым, не цікавым, ён губляе былыя сацыяльныя сувязі.

Фармаванне сіндрому залежнасці пры сістэматычным ужыванні адбываецца ў любым выпадку, гэты працэс непазбежны, бо людзі, якія імкнуцца змяніць сваю псіхічную актыўнасць шляхам спажывання таго ці іншага наркатычнага ці псіхаактыўнага рэчыва, абіраюць «жыццё з наркотыкамі», рознымі спосабамі апраўдваючы свае паводзіны. Яны імкнуцца пераканаць сябе і сваіх блізкіх у тым, што здольныя кантраляваць прыём рэчыва, што ў іх ёсць «уважлівыя прычыны» для яго ўжывання (праблемы на працы, у адносінах, ператамленне і да т. п.). Кажуць, напрыклад: «Я не наркаман, як гэтыя (прыводзяць яркі прыклад якога-небудзь знаёмага наркамана), я проста часам так расслабляюся» ці «Мне гэта не шкодзіць, я кіну, як толькі мне гэта надакучыць ці пачне замінаць». Мноства залежных з вялікім стажам таксама жывуць у гэтай ілюзіі, напрыклад «Мне б толькі кроў пачысціць, а там я сам змагу» ці «Паеду ў вёску на месяц-другі, перекантуюся, прыеду і пачну жыць па-новаму». Праўда палягае ў тым, што чалавек са сфармаванай залежнасцю не можа самастойна назаўжды скончыць з наркотыкамі. Як паказвае практыка, нават кваліфікаваная медыцынская дапамога не дае ніякіх гарантый таго, што чалавек не вернецца да наркотыкаў. Таму чалавеку, які ўжывае наркотыкі, патрэбны працяглы рэабілітацыйны працэс, які не можа абмежавацца толькі бальніцай ці паездкай у вёску, яму трэба ў корані змяніць лад жыцця, свае каштоўнасці, ідэалы і сваё стаўленне да сябе і да акружаючых.

Яшчэ некалькі аспектаў шкоды ад спажывання курыльных сумесяў. Канабіёіды пашкоджваюць практычна ўсе органы і сістэмы.

З боку сардэчна-сасудзістай сістэмы магчымы наступныя адмоўныя наступствы:

  • арытмія;
  • тахікардыя;
  • боль у грудзях;
  • гіпертанія;
  • інфаркт міякарда ці часовыя ішэмічныя парушэнні;
  • змены на кардыяграме па тыпе парушэнняў сегмента ST.

З боку нервовай сістэмы магчымыя:

  • дыстанія;
  • парушэнні маўлення;
  • сутаргі;
  • транзіторныя ішэмічныя атакі.

З боку іншых органаў і сістэм:

  • вострая нырачная недастатковасць;
  • рабдаміёліз;
  • сератанінавы сіндром.

Такім чынам, з’яўленне ў апошнія гады новых сінтэтычных наркотыкаў, іх шырокае распаўсюджванне сярод моладзі прывяло да неабходнасці дэталёвага вывучэння іх уплыву на арганізм чалавека. Сёння ў рускамоўнай літаратуры адлюстравана даволі мала даных аб клініцы, дыягностыцы і лячэнні атручванняў новымі наркатычнымі сродкамі, практычна няма звестак аб наступствах іх працяглага ўжывання і сіндромах адмены. У гэтай вобласці вядзецца актыўная даследчая праца. Аднак тых даных, якія ўжо атрыманыя на сённяшні дзень, дастаткова, каб зрабіць адназначную выснову пра негатыўны ўплыў на здароўе чалавека курыльных сумесяў, якія змяшчаюць сінтэтычныя канабіноіды. Хочацца верыць, што шырока асветленыя ў сродках масавай інфармацыі выпадкі лятальных канцоў пасля ўжывання «спайсаў» прымусяць патэнцыяльных спажыўцоў курыльных сумесяў устрымацца ад іх спажывання, а асоб, якія пакутуюць залежнасцю, прызнаць наяўнасць у сябе такой хваробы і ў час звярнуцца па спецыялізаваную медыцынскую і псіхалагічную дапамогу.

Як зразумець, што чалавек знаходзіцца пад уздзеяннем «спайсу»?

Знешнімі сімптомамі наркатычнага ап’янення з’яўляюцца:

  • чырвань вачэй;
  • бледнасць скуры;
  • размашыстасць ці затарможанасць рухаў;
  • ненатуральнасць пастаў;
  • расслабленне моўнай мускулатуры і, адпаведна, невыразнасць мовы;
  • беспрычынны смех, балбатлівасць і перапады настрою.

Пры цяжкім наркатычным ап’яненні адзначаюцца:

  • нерухомасць мімічнай мускулатуры;
  • фіксаваны позірк;
  • стан трызнення;
  • неадэкватная ацэнка бягучай сітуацыі і стану.

Найбольш сур’ёзны сімптом – сутаргі. Дадзены сімптом патрабуе неадкладнай медыцынскай дапамогі.

http://www.belta.by/opinions/view/upotrebljat-spajs-vse-ravno-chto-prinimat-myshjjak-20/

Незалежна ад цяжкасці наркатычнага ап’янення, яго пік доўжыцца каля дзвюх гадзін, канабіноіды хутка акісляюцца ў крыві. Аднак гэтыя рэчывы здольныя назапашвацца ў тлушчавай тканцы і потым пакрысе паступаць у кроў. Пры працяглым ужыванні адэкватнасць успрымання губляецца надоўга і можа прывесці да псіхічных расстройстваў, такіх як гашышны псіхоз.

У Беларусі наркалагічная дапамога аказваецца дзяржаўнымі і недзяржаўнымі медыцынскімі ўстановамі. У дзяржаўных медыцынскіх установах пры добраахвотным звароце па медыцынскую дапамогу магчыма ананімнае яе аказанне, якое дапамагае пазбегнуць агалоскі, дыспансэрнага наркалагічнага ўліку і іншых магчымых нязручнасцяў.