Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Супрацьдзеянне карупцыі

Барацьба з карупцыяй у Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца важнейшай дзяржаўнай задачай.

Базавым дакументам, на аснове якога арганізуецца антыкарупцыйная дзейнасць у нашай краіне, з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй».

Карупцыя лічыцца важнай грамадска-палітычнай праблемай, якая зніжае тэмпы эканамічнага росту. Злачынствы, якія здзяйсняюцца службовымі асобамі, і асабліва з карупцыйнай скіраванасцю, істотна шкодзяць аўтарытэту дзяржаўнай улады, замінаюць нармальнаму функцыянаванню органаў дзяржаўнай улады і кіравання, а таксама апарату кіравання іншых органаў і арганізацый незалежна ад форм уласнасці, падрываюць давер грамадзян да ўладных структур.

У Рэспубліцы Беларусь сфармаваная прынцыповая пазіцыя дзяржавы па супрацьдзеянні карупцыі і яе злачынным праявам.

Паводле артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» карупцыя – наўмыснае выкарыстанне дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай або замежнай службовай асобай свайго службовага становішча і звязаных з ім магчымасцяў з мэтай супрацьпраўнага атрымання маёмасці ці іншай выгады ў выглядзе работы, паслугі, пратэжавання, абяцання перавагі для сябе ці для трэціх асоб, а таксама подкуп дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобы або замежнай службовай асобы шляхам перадачы ім маёмасці ці аказання іншай выгады ў выглядзе работы, паслугі, пратэжавання, абяцання перавагі для іх ці для трэціх асоб з тым, каб гэта дзяржаўная службовая ці прыраўнаваная да яе асоба або замежная службовая асоба здзейснілі дзеянні ці ўстрымаліся ад іх здзяйснення пры выкананні сваіх службовых (працоўных) абавязкаў, а таксама здзяйсненне названых дзеянняў ад імя ці ў інтарэсах юрыдычнай асобы, у тым ліку замежнай.

У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» дзяржаўную службовую асобу, асобу, якая прэтэндуе на займанне пасады дзяржаўнай службовай асобы, з мэтай недапушчэння дзеянняў, якія могуць прывесці да выкарыстання імі свайго службовага становішча і звязаных з ім магчымасцяў і заснаванага на ім аўтарытэта ў асабістых, групавых і іншых пазаслужбовых інтарэсах, даюць абавязацельства прытрымлівацца абмежаванняў, вызначаных артыкуламі 17 – 20 вышэйназванага Закона, а таксама да іх ведама даводзяцца прававыя наступствы невыканання такога абавязацельства.

Абавязацельства дзяржаўнай службовай асобы, асобы, якая прэтэндуе на займанне пасады дзяржаўнай службовай асобы, афармляецца ў пісьмовай форме кадравай службай адпаведнага дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі. Непадпісанне такога абавязацельства цягне за сабой адмову ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата на пасаду дзяржаўнай службовай асобы, у прызначэнні на пасаду дзяржаўнай службовай асобы або вызваленне дзяржаўнай службовай асобы ад занятай пасады ў парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі.

Службовыя асобы кадравай службы адпаведнага дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі за невыкананне ўскладзеных на іх службовых абавязкаў па афармленні пісьмовага абавязацельства дзяржаўнай службовай асобы, асобы, якая прэтэндуе на займанне пасады дзяржаўнай службовай асобы, або несвоечасовае азнаямленне дзяржаўных службовых асоб з патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да іх, нясуць дысцыплінарную адказнасць у парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі.

Абмежаванні, якія вызначаюцца для дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб

У артыкуле 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» названыя абмежаванні, якія вызначаюцца для дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб.

Дзяржаўная службовая асоба не мае права:

  • займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю асабіста або праз іншых асоб, аказваць спрыянне мужу (жонцы), сваякам рознай ступені роднасці ў ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці, выкарыстоўваючы службовае становішча;
  • быць прадстаўніком трэціх асоб па пытаннях, звязаных з дзейнасцю дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі, служачым (работнікам) якога (якой) яна з’яўляецца, або падначаленага (падначаленай) і (ці) падкантрольнага (падкантрольнай) яму (ёй) дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі;
  • здзяйсняць ад імя дзяржаўных арганізацый без узгаднення з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), у падначаленні (вядзенні) якіх яны знаходзяцца (у склад якіх яны ўваходзяць), здзелкі з юрыдычнымі асобамі, уласнікамі маёмасці якіх ці афіляванымі асобамі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі аб гаспадарчых таварыствах з’яўляюцца яе муж (жонка), сваякі рознай ступені роднасці, а таксама з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія з’яўляюцца яе мужам (жонкай), сваякамі рознай ступені роднасці, а таксама даручаць без названага ўзгаднення здзяйсненне такіх здзелак іншым службовым асобам;
  • здзяйсняць ад імя арганізацый, у статутных фондах якіх 50 і больш адсоткаў долей (акцый) знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы і (ці) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, у парушэнне парадку, вызначанага заканадаўчымі актамі аб гаспадарчых таварыствах, здзелкі з юрыдычнымі асобамі, уласнікамі маёмасці якіх ці афіляванымі асобамі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі аб гаспадарчых таварыствах з’яўляюцца яе муж (жонка), сваякі рознай ступені роднасці, а таксама з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія з’яўляюцца яе мужам (жонкай), сваякамі рознай ступені роднасці, а таксама даручаць здзяйсненне такіх здзелак іншым службовым асобам;
  • браць удзел асабіста ці праз іншых асоб у кіраванні камерцыйнай арганізацыяй, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі;
  • мець рахункі ў замежных банках, за выключэннем выпадкаў выканання дзяржаўных функцый у замежных дзяржавах і іншых выпадкаў, вызначаных заканадаўчымі актамі;
  • выконваць звязаныя са службовай (працоўнай) дзейнасцю ўказанні і даручэнні палітычнай партыі, іншага грамадскага аб’яднання, членам якой (якога) яна з’яўляецца (за выключэннем дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў), выкарыстоўваць службовае становішча ў інтарэсах палітычных партый, рэлігійных арганізацый, іншых юрыдычных асоб, а таксама фізічных асоб, калі гэта разыходзіцца з інтарэсамі дзяржаўнай службы;
  • прымаць маёмасць (падарункі), за выключэннем сувеніраў, якія ўручаюцца пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў, ці атрымліваць іншую выгаду для сябе ці для трэціх асоб у выглядзе работы, паслугі ў сувязі з выкананнем службовых (працоўных) абавязкаў;
  • ажыццяўляць паездкі за кошт фізічных і (ці) юрыдычных асоб, адносіны з якімі ўваходзяць у пытанні яе службовай (працоўнай) дзейнасці, за выключэннем наступных паездак: службовых камандзіровак; па запрашэнні мужа (жонкі), сваякоў рознай ступені роднасці; якія ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь ці па дамоўленасці паміж дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь і органамі замежных дзяржаў за кошт сродкаў адпаведных дзяржаўных органаў і (ці) міжнародных арганізацый; якія ажыццяўляюцца са згоды вышэйшай службовай асобы або калегіяльнага органа кіравання для ўдзелу ў міжнародных і замежных навуковых, спартыўных, творчых і іншых мерапрыемствах за кошт сродкаў грамадскіх аб’яднанняў (фондаў), у тым ліку паездак, якія ажыццяўляюцца ў рамках статутнай дзейнасці такіх грамадскіх аб’яднанняў (фондаў) па запрашэннях і за кошт замежных партнёраў;
  • выкарыстоўваць у пазаслужбовых мэтах сродкі фінансавага, матэрыяльна-тэхнічнага і інфармацыйнага забеспячэння, іншую маёмасць дзяржаўнага органа, арганізацыі і інфармацыю, распаўсюджанне і (ці) перадача якой абмежавана, атрыманыя пры выкананні ёй службовых (працоўных) абавязкаў.

Дзяржаўныя служачыя, супрацоўнікі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, ваеннаслужачыя, асобы радавога і начальніцкага складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, а таксама кіраўнікі, іх намеснікі і галоўныя бухгалтары дзяржаўных арганізацый і арганізацый, у статутных фондах якіх 50 і больш адсоткаў долей (акцый) знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы і (ці) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, не маюць права выконваць іншую аплачваемую працу, не звязаную з выкананнем службовых (працоўных) абавязкаў па месцы асноўнай службы (работы) (акрамя педагагічнай (у частцы рэалізацыі зместу адукацыйных праграм), навуковай, культурнай, творчай дзейнасці і медыцынскай практыкі), калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі.

Дзяржаўная службовая асоба абавязана прыпыніць сваё членства ў палітычнай партыі, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам выкананне дзяржаўных функцый з’яўляецца несумяшчальным з прыналежнасцю да палітычнай партыі.

Здзяйсненне названых правапарушэнняў цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Асобы, прыраўнаваныя да дзяржаўных службовых асоб, муж (жонка) дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобы, сваякі рознай ступені роднасці, якія жывуць разам і вядуць агульную гаспадарку з дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай, не маюць права:

  • прымаць маёмасць (падарункі), за выключэннем сувеніраў, якія ўручаюцца пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў, ці атрымліваць іншую выгаду для сябе ці для трэціх асоб у выглядзе работы, паслугі ў сувязі з выкананнем дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай службовых (працоўных) абавязкаў;
  • ажыццяўляць паездкі за кошт фізічных і (ці) юрыдычных асоб, адносіны з якімі ўваходзяць у пытанні службовай (працоўнай) дзейнасці дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобы, за выключэннем наступных паездак: службовых камандзіровак; па запрашэнні мужа (жонкі), сваякоў рознай ступені роднасці; якія ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь ці па дамоўленасці паміж дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь і органамі замежных дзяржаў за кошт сродкаў адпаведных дзяржаўных органаў і (ці) міжнародных арганізацый; якія ажыццяўляюцца са згоды вышэйшай службовай асобы або калегіяльнага органа кіравання для ўдзелу ў міжнародных і замежных навуковых, спартыўных, творчых і іншых мерапрыемствах за кошт сродкаў грамадскіх аб’яднанняў (фондаў), у тым ліку паездак, якія ажыццяўляюцца ў рамках статутнай дзейнасці такіх грамадскіх аб’яднанняў (фондаў) па запрашэннях і за кошт замежных партнёраў.

Заканадаўчымі актамі для дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб могуць быць вызначаны іншыя абмежаванні.

Правапарушэнні, якія ствараюць умовы для карупцыі

Правапарушэннямі, якія ствараюць умовы для карупцыі, з’яўляюцца:

  • умяшанне дзяржаўнай службовай асобы з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў у дзейнасць іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, калі гэта не ўваходзіць у кола яе паўнамоцтваў і не заснавана на заканадаўчым акце;
  • аказанне дзяржаўнай службовай асобай пры падрыхтоўцы і прыняцці рашэнняў неправамернай перавагі інтарэсам фізічных ці юрыдычных асоб або даванне ім неабгрунтаваных ільгот і прывілеяў ці аказанне спрыяння ў іх даванні;
  • выкарыстанне дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай службовага становішча пры рашэнні пытанняў, якія закранаюць яе асабістыя, групавыя і іншыя пазаслужбовыя інтарэсы, калі гэта не звязана са службовай (працоўнай) дзейнасцю;
  • удзел дзяржаўнай службовай асобы ў якасці прадстаўніка трэціх асоб у справах дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі, служачым (работнікам) якога (якой) яна з’яўляецца, або падначаленага (падначаленай) і (ці) падкантрольнага (падкантрольнай) яму (ёй) дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі;
  • выкарыстанне дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай у пазаслужбовых інтарэсах інфармацыі, распаўсюджванне і (ці) перадача якой абмежавана, атрыманай пры выкананні ёй службовых (працоўных) абавязкаў;
  • адмова дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобы ў перадачы інфармацыі фізічным ці юрыдычным асобам, перадача якой гэтым асобам прадугледжана актамі заканадаўства, наўмыснае несвоечасовая яе перадача ці перадача няпоўнай або недакладнай інфармацыі;
  • патрабаванне дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай ад фізічных ці юрыдычных асоб інфармацыі, у тым ліку дакументаў, перадача якой не прадугледжана актамі заканадаўства;
  • парушэнне дзяржаўнай службовай асобай у асабістых, групавых і іншых пазаслужбовых інтарэсах вызначанага заканадаўчымі актамі парадку разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, і прыняцця рашэнняў па пытаннях, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю;
  • стварэнне дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай перашкод фізічным ці юрыдычным асобам у рэалізацыі іх правоў і законных інтарэсаў;
  • дэлегаванне дзяржаўнай службовай асобай паўнамоцтваў на дзяржаўнае рэгуляванне прадпрымальніцкай дзейнасці або на кантроль за ёй асобе, якая ажыццяўляе такую дзейнасць, калі гэта не прадугледжана заканадаўчымі актамі;
  • парушэнне дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай вызначанага актамі заканадаўства парадку правядзення конкурсаў, аўкцыёнаў, працэдур закупак;
  • патрабаванне дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай аказання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, а таксама парушэнне дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай парадку яе выплаты, атрымання і выкарыстання, вызначанага актамі заканадаўства.

Здзяйсненне названых правапарушэнняў цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Карупцыйныя правапарушэнні

Карупцыйнымі правапарушэннямі з’яўляюцца:

  • вымагальніцтва дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай або замежнай службовай асобай маёмасці ці іншай выгады ў выглядзе работы, паслугі, пратэжавання, абяцання перавагі для сябе ці для трэціх асоб у абмен на любое дзеянне ці бяздзейнасць пры выкананні службовых (працоўных) абавязкаў;
  • прыняцце дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай або замежнай службовай асобай маёмасці ці іншай выгады ў выглядзе работы, паслугі, пратэжавання, абяцання перавагі для сябе ці для трэціх асоб у абмен на любое дзеянне ці бяздзейнасць пры выкананні службовых (працоўных) абавязкаў, акрамя прадугледжанай заканадаўствам аплаты працы;
  • прапанаванне ці перадача дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобе або замежнай службовай асобе маёмасці ці прапанаванне іншай выгады ў выглядзе работы, паслугі, пратэжавання, абяцання перавагі для іх ці для трэціх асоб у абмен на любое дзеянне ці бяздзейнасць пры выкананні службовых (працоўных) абавязкаў;
  • дзеянне ці бяздзейнасць дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобы або замежнай службовай асобы пры выкананні службовых (працоўных) абавязкаў з мэтай незаконнага атрымання выгады ў выглядзе работы, паслугі, пратэжавання, абяцання перавагі для сябе ці для трэціх асоб;
  • незаконнае выкарыстанне ці наўмыснае ўтойванне маёмасці, атрыманай дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай або замежнай службовай асобай ад любой дзейнасці, названай у абзацах другім, трэцім і пятым;
  • прыняцце дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай або замежнай службовай асобай маёмасці (падарункаў), за выключэннем сувеніраў, якія ўручаюцца пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў, ці атрыманне іншай выгады для сябе ці для трэціх асоб у выглядзе работы, паслугі ў сувязі з выкананнем службовых (працоўных) абавязкаў;
  • ажыццяўленне дзяржаўнай службовай ці прыраўнаванай да яе асобай паездкі за кошт фізічных і (ці) юрыдычных асоб, адносіны з якімі ўваходзяць у пытанні яе службовай (працоўнай) дзейнасці, за выключэннем наступных паездак: службовых камандзіровак; па запрашэнні мужа (жонкі), сваякоў рознай ступені роднасці; якія ажццяўляюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь ці па дамоўленасці паміж дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь і органамі замежных дзяржаў за кошт сродкаў адпаведных дзяржаўных органаў і (ці) міжнародных арганізацый; якія ажыццяўляюцца са згоды вышэйшай службовай асобы або калегіяльнага органа кіравання для ўдзелу ў міжнародных і замежных навуковых, спартыўных, творчых і іншых мерапрыемствах за кошт сродкаў грамадскіх аб’яднанняў (фондаў), у тым ліку паездак, якія ажыццяўляюцца ў рамках статутнай дзейнасці такіх грамадскіх аб’яднанняў (фондаў) па запрашэннях і за кошт замежных партнёраў;
  • перадача дзяржаўнай службовай асобай фізічным асобам, а таксама недзяржаўным арганізацыям бюджэтных сродкаў ці іншай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці або ва ўласнасці арганізацый, у статутных фондах якіх 50 і больш адсоткаў долей (акцый) знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы і (ці) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, калі гэта не прадугледжана заканадаўчымі актамі;
  • выкарыстанне дзяржаўнай службовай асобай у асабістых і іншых пазаслужбовых інтарэсах перададзенай ёй для выканання дзяржаўных функцый маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, калі гэта не прадугледжана актамі заканадаўства;
  • выкарыстанне дзяржаўнай службовай асобай сваіх службовых паўнамоцтваў з мэтай атрымання крэдыту, пазыкі, набыцця каштоўных папер, нерухомай і іншай маёмасці;
  • дробны крадзеж маёмасці шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.
Здзяйсненне названых правапарушэнняў цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Пра названыя правапарушэнні і іншыя неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў (асоб грамадзянскага персаналу) Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз можна паведаміць ва ўпраўленне ўласнай бяспекі па тэлефоне 8 (017) 308-65-15 або па месцы іх службы.

Звесткі аб службовых асобах ўпраўлення ўласнай бяспекі цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь

Пасада Супрацоўнік Адрас Тэлефон
Начальнік упраўлення ўласнай бяспекі  Куліковіч Валерый Леанардавіч г.Мінск, вул. Кальварыйская, 43-323
Галоўныя інспектары ўпраўлення ўласнай бяспекі  па Брэсцкай вобласці г. Брэст, вул. Гогаля, 75-312 8 (0162) 20-72-50
па Віцебскай вобласці г. Віцебск, вул. Гагарына, 12-121 8 (0212) 43-24-15
па Гомельскай вобласці г. Гомель, вул. Кожара, 5А-33 8 (0232) 58-11-51
па Гродзенскай вобласці г. Гродна, вул. Касманаўтаў, 60-17 8 (0152) 75-58-98
па Магілёўскай вобласці г. Магілёў, вул. Лазарэнка, 58а-24 8 (0222) 72-20-79
па г. Мінску г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 12-315 8 (017) 239-40-46
па Мінскай вобласці г. Мінск, вул. Кіжаватава, 60-7-19 8 (017) 372-02-48