Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Тэхнічная экспертыза дакументаў

Прадмет

Прадметам тэхнічнай экспертызы дакументаў з’яўляюцца фактычныя акалічнасці, звязаныя з вырабам дакументаў, для высвятлення якіх неабходныя спецыяльныя веды ў галіне тэхнічнага даследавання дакументаў.

Аб’ект

  • дакументы, каштоўныя паперы, грашовыя білеты, папера, засвядчальныя друкарскія формы (пячаткі, штампы), пішучыя вузлы, прылады для друку (пішучыя машыны, прынтары, капіравальна-множыльная тэхніка), фарбавальныя рэчывы і інш.

Да аб’ектаў непасрэднага даследавання тэхнічнай экспертызы дакументаў належаць:

  • змест дакумента, які ўключае тэкст, подпісы, адбіткі пячатак і штампаў, пазнакі, рэзалюцыі і да т. п.;
  • следаўтваральныя паверхні, з дапамогай якіх вырабляецца дакумент (друкарскія формы, пячаткі і штампы, пішучыя вузлы, прылады для друку і інш.), або ўзоры адбіткаў іх друкуючых (пішучых) паверхняў;
  • матэрыялы дакумента, то бок аснова дакумента, на якім ён выраблены (часцей за ўсё папера), рэчыва штрыхоў (чарніла, аловак, паста для шарыкавых ручак, фарба капіравальнай паперы, штэмпельныя і друкарскія фарбы, тонер).

Задачы

  • вызначэнне спосабу вырабу дакумента (каштоўнай паперы, грашовага білета);
  • вызначэнне прыкмет падробкі дакумента;
  • атрыманне даных для вышуку і вызначэння асобы, якая вырабіла ці падрабіла дакумент.

Асноўныя задачы тэхнічнай экспертызы дакументаў па сваім характары дзеляцца на ідэнтыфікацыйныя і не ідэнтыфікацыйныя (дыягнастычныя і класіфікацыйныя).

Да першай групы задач належаць:

  • ідэнтыфікацыя канкрэтных прадметаў па іх матэрыяльна фіксаваных адлюстраваннях (літар пішучых машын, прылад для друку, друкарскіх форм, пячатак і штампаў, пішучых вузлоў і інш.);
  • ідэнтыфікацыя дакумента па яго частках (частцы);
  • ідэнтыфікацыя матэрыялаў, якія ўжываліся для вырабу дакументаў (папера, фарбавальнікі).

Да другой групы задач належаць:

  • вызначэнне спосабу вырабу дакумента і яго частак;
  • вызначэнне факта і спосабу ўнясення змен у дакумент пасля яго складання, выяўленне слабабачных і нябачных запісаў, аднаўленне зместу спаленых дакументаў;
  • вызначэнне храналагічнай паслядоўнасці выканання перасечаных штрыхоў рэквізітаў у дакуменце;
  • вызначэнне радавой (відавой) прыналежнасці матэрыялаў дакумента (чарніла, паст для шарыкавых ручак, паперы і інш.).