Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Рэспублікі Беларусь

Аб'ектыўнасць. Гонар. Айчына.

Афіцыйны сайт

Праца ў якасці эксперта ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь

На пасаду дзяржаўнага судовага эксперта-спецыяліста (эксперта) у Дзяржаўным камітэце прызначаюцца асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю па напрамку прафесійнай дзейнасці, кваліфікацыю судовага эксперта і (ці) права самастойнага правядзення судовых экспертыз без прад’яўлення патрабаванняў да стажу працы.

Да пасады дзяржаўнага медыцынскага судовага эксперта-спецыяліста вызначаны наступныя патрабаванні: вышэйшая адукацыя па спецыяльнасці, якая дае права на перападрыхтоўку ў галіне адпаведных судовых медыцынскіх экспертыз, перападрыхтоўка ў галіне адпаведных судовых медыцынскіх экспертыз; кваліфікацыя судовага медыцынскага эксперта і права самастойнага правядзення судовых экспертыз без прад’яўлення патрабаванняў да стажу працы.

Асобы, якія не маюць кваліфікацыі судовага эксперта і (ці) права самастойнага правядзення судовых экспертыз, спачатку прызначаюцца на пасаду дзяржаўнага (медыцынскага) судовага эксперта-стажора (далей – судовы эксперт-стажор) з наступным накіраваннем іх на перападрыхтоўку ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Інстытут павышэня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь» (за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных нарматыўнымі прававымі актамі і іншымі арганізацыйна-распарадчымі дакументамі Дзяржаўнага камітэта).

Для асваення зместу агульнаадукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі кандыдат павінен мець вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці, якая дае права на перападрыхтоўку ў галіне адпаведных судовых (судовых медыцынскіх) экспертыз (спецыяльнасці, якая адпавядае патрабаванням адукацыйных стандартаў перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2014 г. № 140а «Аб зацвярджэнні адукацыйных стандартаў перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў»).

Узроставыя абмежаванні для асоб, якія прызначаюцца на пасады дзяржаўных (медыцынскіх) судовых экспертаў (дзяржаўных (медыцынскіх) судовых экспертаў-стажораў) не вызначаны.

Старшынём Дзяржаўнага камітэта таксама вызначаны дадатковыя патрабаванні да кандыдатаў на пасады дзяржаўных (медыцынскіх) судовых экспертаў (дзяржаўных (медыцынскіх) судовых экспертаў-стажораў): пры прызначэнні на пасады ў цэнтральны апарат Дзяржаўнага камітэта судовыя эксперты павінны мець стаж экспертнай працы не менш за пяць гадоў, ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта па абласцях і г. Мінску – не менш за тры гады.