Дэлегацыя ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці на чале з начальнікам ўпраўлення Андрэем Паздняковым прыняла ўдзел у III Міжнароднай выставе індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026». Маштабнае мерапрыемства, якое праходзіць у гэтыя дні, сабрала вядучых спецыялістаў і вытворцаў у галіне аховы правапарадку і дзяржаўных інтарэсаў.
Візіт прадстаўнікоў Віцебшчыны стаў часткай рабочай праграмы, накіраванай на вывучэнне найноўшых тэхналогій і методык, якія выкарыстоўваюцца ў экспертай і крыміналістычнай дзейнасці. У рамках выставы эксперты азнаёміліся з сучаснымі ўзорамі крыміналістычнай тэхнікі, лічбавымі рашэннямі для правядзення даследаванняў, а таксама перспектыўнымі сродкамі забеспячэння бяспекі.







Яраслаў Леаненка, афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці
