Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Судовыя эксперты Віцебшчыны ацанілі перадавыя рашэнні ў сферы бяспекі на III Міжнароднай выставе індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026» 19 июня 2026

Дэлегацыя ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці на чале з начальнікам ўпраўлення Андрэем Паздняковым прыняла ўдзел у III Міжнароднай выставе індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026». Маштабнае мерапрыемства, якое праходзіць у гэтыя дні, сабрала вядучых спецыялістаў і вытворцаў у галіне аховы правапарадку і дзяржаўных інтарэсаў.

Візіт прадстаўнікоў Віцебшчыны стаў часткай рабочай праграмы, накіраванай на вывучэнне найноўшых тэхналогій і методык, якія выкарыстоўваюцца ў экспертай і крыміналістычнай дзейнасці. У рамках выставы эксперты азнаёміліся з сучаснымі ўзорамі крыміналістычнай тэхнікі, лічбавымі рашэннямі для правядзення даследаванняў, а таксама перспектыўнымі сродкамі забеспячэння бяспекі.

Як адзначыў Андрэй Пазднякоў: «Удзел у падобных форумах дазваляе не толькі трымаць руку на пульсе сусветных тэндэнцый, але і ўмацоўваць прафесійныя сувязі з калегамі з іншых краін. Пытанне нацыянальнай бяспекі застаецца краевугольным каменем у фарміраванні надзейнай і ўстойлівай дзяржавы, і судовыя эксперты Віцебшчыны маюць намер актыўна ўкараняць перадавы міжнародны вопыт у сваю паўсядзённую практыку для павышэння эфектыўнасці экспертнай працы».


Яраслаў Леаненка, афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці