На Гомельшчыне праходзіць рэспубліканскі суботнік. Жыхары паўднёва-ўсходняга рэгіёна рупліва шчыруюць на сваіх працоўных месцах, а таксама добраўпарадкуюць аб’екты гісторыка-культурных каштоўнасцей і мемарыяльных комплексаў. Судовыя эксперты абралі экалагічны кірунак.
Штогод увесну лясгасы вобласці збіраюць талаку, каб разам зберагчы зялёнае багацце краіны. Гэтымі днямі дабрачынная акцыя «Лес! Дабро! Парадак!» ізноў аб’яднала дзясяткі тысяч неабыякавых беларусаў.


– Дзякуючы такім ініцыятывам мы можам з асалодай назіраць за прыродай у яе некранутай прыгажосці, – выказаў меракаванне намеснік начальніка Светлагорскага МРА Аляксандр Вежнавец. – Добраахвотнікі, якія прымаюць удзел у ачыстцы лесу ад смецця, заслугоўваюць асобнай пашаны.
– Прыкра, што людзі настолькі спажывецкі адносяцца да прыроды і дазваляюць сабе выкідваць непатрэбныя рэчы ў лес. Спадзяюся, што сваім прыкладам мы навучым іх быць больш абачлівымі. Безумоўна, спатрэбіцца шмат часу, але я веру, што дабро атрымае верх, – падзяліўся думкамі начальнік Мазырскага МРА Дзяніс Пільчанка.


– Мы з вялікай ахвотай выйшлі на дапамогу мясцоваму лясгасу, – адзначыў начальнік Жыткавіцкага МРА Дзяніс Цішкевіч. – Адным з брэндаў Беларусі з’яўляецца чысціня на вуліцах гарадоў і вёсак і ў экасістэме. І гэты імідж неабходна падтрымліваць кожнаму беларусу.
– Я не першы раз бяру ўдзел у пасадцы лесу, але толькі сёлета атрымала ад працэсу сапраўдную асалоду, – падзялілася ўражаннямі дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт Жлобінскага МРА Надзея Філончык. – Я пераканана, што сёння мы зрабілі вялікую справу на карысць будучым пакаленням.



– Ужо праз сем гадоў на гэтым месцы будзе добра бачны малады лес, а праз гадоў 10–15 бор зашуміць ва ўсю моц, – акінуў вокам вынік працы Павел Бакшанскі. – Аднаўленне лесу – гэта частка эканомікі, памурак нашай будучыні. І ў нашых руках зрабіць яго надзейным. Тым больш, што і надвор’е, і настрой людзей гэтаму пасуюць.








На надзейную будучыню, якая немагчыма без захавання гістарычнай памяці, накіруюць і сродкі, заробленыя падчас рэспубліканскага суботніка. У красавіку мінулага года распачалося будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея – пяціпавярховага будынка ў выглядзе контура Беларусі з 12 заламі. У ім прадугледжаны інтэракетыўныя зоны і мультымедыйныя інсталяцыі. Наведвальнікам раскажуць гісторыю краіны ад Полацкага княства і свяшчэннага подзвіга ў гады Вялікай Айчыннай вайны да трыумфаў сучаснай Беларусі. Будынак на 75–80 % гатовы. Час думаць аб стварэнні пастаяннай экспазіцыі. І тут добрую справу зрабіў кожны, хто далучыўся да рэспубліканскага суботніка, у тым ліку і судовыя эксперты.
Ганна Кодалава, афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Гомельскай вобласці
