Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Судовыя эксперты – у шэрагах удзельнікаў рэспубліканскага велапрабегу 19 июня 2026

У гонар Дня Перамогі па ўсёй Беларусі прайшоў рэспубліканскі велапрабег, які аб’яднаў памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны і Сабор Беларускіх святых. Актыўны ўдзел у ім прынялі і супрацоўнікі Наваполацкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Прадстаўнікі ведамства праехалі па маршруце ў адзінай калоне з усімі ахвотнымі. Маршрут велапрабегу праходзіў праз памятныя і мемарыяльныя месцы.

«Мы абавязаны помніць цану Перамогі. Наш доўг – перадаць гэтую памяць будучым пакаленням», – адзначылі наваполацкія эксперты.

Велапрабег у чарговы раз даказвае, што адзінства народа, вера і памяць пра мінулае – галоўныя каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць беларусаў незалежна ад прафесіі.


Яраслаў Леаненка, афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці