Ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці адбылося мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку правапарушэнняў і павышэнне прававой пісьменнасці асабовага складу.
Сустрэча прайшла з удзелам прадстаўнікоў сумежных структур. У якасці першага спікера выступіў супрацоўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, які асвятліў пытанні супрацьдзеяння злачынствам супраць дзяржавы і акцэнтаваў увагу на праблематыцы экстрэмізму.
Прадстаўнік пракуратуры ў сваім дакладзе закрануў ключавыя аспекты захавання норм антыкарупцыйнага заканадаўства, падкрэсліўшы недапушчальнасць парушэнняў з боку службовых асоб.
Завяршыў серыю выступаў інспектар ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. На наглядных прыкладах ён разабраў з сабраўшыміся асноўныя нюансы захавання транспартнай дысцыпліны, зрабіўшы акцэнт на практычных сітуацыях, якія ўзнікаюць на дарогах.




Яраслаў Леаненка, афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці
