Супрацоўнікі і работнікі упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці наведалі ўнікальны музей на колах – «Цягнік Перамогі». Ён знаходзіўся ў Магілёве ўсяго два дні –27 і 28 чэрвеня. Да гэтага – з кастрычніка 2020 года – ужо наведаў 43 расійскія гарады, а таксама беларускія: Мінск, Оршу, Віцебск, Полацк, Гродна, Брэст і Гомель.



«Музей пераносіць у часы Вялікай Айчыннай вайны з яе халоднымі зімамі, чорным дымам – усё гэта адчуваеш фізічна – і з мноствам гісторый, расказаных людзьмі. Хвалююча, вельмі сумна і гераічна. За гэтыя 45 хвілін як быццам «пражываеш» гэту жудасную вайну – насамрэч, толькі бачыш з боку маленькую яе часціцу. Гэта музей, які трэба наведаць кожнаму, асабліва падрастаючаму пакаленню, – ён прымушае перажываць, пакутаваць аб нашых продках і радавацца – адным словам, выклікае вельмі моцныя эмоцыі», – распавяла дзяржаўны судовы эксперт Магілёўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аляксандра Волкава.
