Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Экскурсія па святых месцах – падарунак жанчынам у іх свята 16 октября 2020

Ужо па існуючай добрай традыцыі 14 кастрычніка, калі беларусы адзначаюць два цудоўных свята Дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дзень маці, супрацоўніцы ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці наведваюць святыя месцы Магілёўшчыны. У гэты раз ўпраўленне пры падтрымцы прафсаюзнага камітэта ў знак вялікай павагі падаравала жанчынам паездку ў Свята-Успенскі Пустынскі мужчынскі манастыр і горад Мсціслаў.

Свята-Успенскі Пустынскі манастыр размешчаны ў Мсціслаўскім раёне і з'яўляецца адной з найбольш вядомых славутасцяў не толькі Магілёўскай вобласці, але і ўсёй Беларусі. Заснаваны ў далёкім 1380 годзе і, нягледзячы на складаныя перыяды свайго існавання, дзейнічае і сёння. Манастыр вядомы не толькі сваёй гаючай крыніцай (паводле падання, яна дапамагае людзям з захворваннямі вачэй), але і нерукатворным абліччам Ісуса Хрыста, якое выявілася на каменнай сцяне Брацкай школы ў 2001 годзе.

Удзельніцы экскурсіі змаглі на свае вочы паглядзець на Боскі цуд, набраць вады з крыніцы і паставіць свечкі ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы, які адкрыты пасля рэстаўрацыі, а таксама атрымаць асалоду ад прыгажосці і душэўнай атмасферы святога месца.

Далей экскурсія працягнулася ў старажытным беларускім горадзе Мсціславе, летазлічэнне якога вядзецца з 1156 года. Супрацоўніцы ўпраўлення паглядзелі Замкавую, Дзявочую горы, будынкі былых мужчынскай і жаночай гімназій, Свята-Траецкую царкву, касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ордэна кармелітаў, Езуіцкі касцёл Святога Міхаіла Архангела, Свята-Аляксандра-Неўскі кафедральны сабор і іншыя мясцовыя славутасці.