Мы дапамагаем лесу, а лес дапамагае нам


Цяпер у лясгасах краіны гарачая пара – вясновы лесакультурны сезон. Зрэшты, у лесе заўсёды шмат працы: стварэнне і догляд за ляснымі культурамі, уборка буралому, добраўпарадкаванне. Улічваючы вялікую плошчу зямель ляснога фонду (па дадзеным на 2024 год – больш за 9 724 000 га), работнікам лясной гаспадаркі дапамога добраахвотнікаў ніколі не бывае лішняй. Тым больш пасля разгулу стыхій, што здараецца не так ужо і рэдка.
У мінулым 2024 годзе шквалістымі вятрамі пашкоджана больш за 50 тысяч га лясоў, на плошчы больш за 22 тысяч га патрабавалася правядзенне суцэльных санітарных высечак. Асноўны ўдар стыхіі прыпаў на Магілёўскую і Гомельскую вобласці.

Судовые эксперты Магілёўскага рэгіёна заўсёды прымаюць удзел у такіх акцыях, каб дапамагчы лесу, які з'яўляецца нашай найважнейшай нацыянальнай каштоўнасцю.
Калектыў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці прыняў удзел у рэспубліканскай добраахвотнай грамадскай акцыі Мінлясгаса «Дай лесу новае жыццё!». Каля вёскі Новае Пашкава Магілёўскага раёна працоўны дэсант судовых экспертаў на ўчастку лесу, пашкоджаным мінулым летам стыхіяй, высадзіў каля 3 тысяч саджанцаў елкі і алешыны.

Ірына Рачкоўская, афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці