Канстытуцыя – фундамент дзяржаўнасці
У мерапрыемстве сярод іншых гасцей, прадстаўнікоў дяржаўных органаў і навукоўцаў, прыняў удзел намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па г.Мінску палкоўнік юстыцыі Максім Міхайлавіч Падпалуха.
Ганаровы госць павіншаваў удзельнікаў са святам і падкрэсліў значнасць Асноўнага закона ў жыцці краіны і асабліва ў сферы забеспячэння правоў і свабод грамадзян, аховы правапарадку.
Дзень Канстытуцыі штогод адзначаецца ў Беларусі 15 сакавіка. Гэты дакумент з’яўляецца фундаментам дзяржаўнасці: ён вызначае асновы дзяржаўнай улады і грамадскага жыцця, гарантуе асноўныя правы і свабоды грамадзян. Канстытуцыя замацоўвае прынцыпы дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, а таксама служыць важным фактарам фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці і нацыянальнай самабытнасці беларусаў.
Акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!» традыцыйна аб’ядноўвае моладзь і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, падкрэсліваючы пераемнасць пакаленняў і адказнасць кожнага за будучыню сваёй краіны.

У канферэнц-зале Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася рэспубліканская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
