Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Сход ка Дню народнага адзінства адбыўся ва ўпраўленні ДКСЭ па Магілёўскай вобласці 20 сентября 2021

Сход супрацоўнікаў і работнікаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці «Гістарычныя асновы народнага адзінства грамадзян Беларусі ў святле сучасных пагроз», прысвечаны Дню народнага адзінства, адбыўся 17 верасня ў Магілёве ў кінатэатры «Чырвоная Зорка».

Калектыў упраўлення на вялікім экране праглядзеў дакументальную стужку Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «Спадчына», пасля чаго начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці палкоўнік юстыцыі Яраслаў Іосіфавіч Федарынчык ад шчырага сэрца павіншаваў свой калектыў с дзяржаўным святам Дзень народнага адзінства і растлумачыў, чаму гэта дата – 17 верасня – павінна быць святой, непарушнай і непахіснай для кожнага патрыёта беларускай краіны.

«Многія стагоддзі нашы продкі знаходзіліся пад уладай іншых нацый, былі вымушаны жыць па чужых законах, але марылі і імкнуліся «людзьмі звацца», быць гаспадарамі на сваёй зямлі, быць свабоднымі і годнымі, мець сваю дзяржаўнасць. Тысячагадовая цяга беларусаў мець сваю краіну і незалежнасць рэалізавалася толькі ў пачатку XX стагоддзя! Аднак ужо неўзабаве нашым продкам давялося заплаціць вельмі высокі кошт за сваю і за нашу свабоду – яе заплаціла кожная сям'я. Гора і трагедый на лёс беларускага народа выпала з лішкам. Хопіць ужо, хопіць…– адзначыў Яраслаў Федарынчык. – Сёння мы жывем у суверэннай Рэспубліцы Беларусь і маем магчымасць самастойна вызначаць сваі сучаснасць і будучыню. Страціць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і мір у краіне – недапушчальная памылка для нацыі, прадухіліць якую здольна толькі адзінае, згуртаванае грамадства».


Ирина Рачковская, официальный представитель управления ГКСЭ по Могилевской области