Государственный комитет судебных экспертиз
Республики Беларусь

Объективность. Честь. Отечество.

Официальный сайт
Шэдэўры з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Траццякоўскай галерэі мелі магчымасць ацаніць супрацоўнікі ўпраўлення 15 октября 2018

У гонар свята Дня Маці, які адзначаюць у рэспубліцы 14 кастрычніка на Пакроў Прысвятой Багародзіцы, начальнік упраўлення ўрачыста павіншаваў жаночы калектыў. Словы ўдзячнасці і віншаванні прымалі як мамы, якія ўжо спазналі цуд мацярынства, так і жанчыны, што яшчэ толькі рыхтуюцца імі стаць!

У падарунак да свята кіраўніцтвам ўпраўлення арганізавана унікальная экскурсія ў музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Акрамя таго, што гэта першы мемарыяльны музей у рэспубліцы, прысвечаны жыццю і творчасці народнага мастака БССР і РСФСР Вітольду Каэтановичу Бялыніцкаму-Бірулі, у залах музея праходзіць рэдкая выстава мастацкіх твораў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Траццякоўскай галерэі.

А напярэдадні Дня Маці цікава адзначыць. «Мама» – слова, якое існуе амаль ва ўсіх мовах зямнога шара. Тэорый паходжання слова «мама» шмат, але, напэўна, прасачыць яго гісторыю нікому не ўдавалася. Па адной з версій, слова «мама» звязана з маўленчым апаратам немаўля, так як гэтыя гукі яму лёгка вымаўляць. На старажытным іўрыце «мі» або «маі» азначае «ад каго-небудзь», што звязвае дзіцяці і жанчыну. Ёсць і іншыя версіі. Але, можа, адгадка самага старажытнага слова на зямлі не ў яго паходжанні, а ў тым сэнсе, які кожны з нас ўкладвае ў яго?

«Матуля» – якое прыгожае слова,
яно дарагое, як родная мова.
Матуля сваёю ласкавай рукою
прылашчыць мяне,
застанецца са мною.
Глыбокія вочы заўсёды жывыя,
як быццам ты бачыш гады ўсе былыя.
Задумлівы позірк глядзіць так нязменна:
то крышку з усмешкай, то нейк задуменна.
Сваёй акружаеш пяшчотай, увагай,
даруеш заўсёды дабро і павагу.
Любоўю заслоніш
ўсе сваркі, нягоды.
З табою праходзяць шчаслівыя годы.
Пачуцці свае ты ніяк не схаваеш,
раскажаш усё, што на сэрцы трымаеш.
І дзякуй табе, даражэнькая мама!
Люблю твае вочы. І рукі таксама.

(аўтар верша Аліса Крацінова)