Дзень беларускага пісьменства

Музей, размешчаны ў гістарычным Траецкім прадмесці Мінска,прэзентуе спадчыну маладога генія беларускай паэзіі пачатку ХХ стагоддзя, аўтара знакамітага зборніка “Вянок” і верша “Слуцкія ткачыхі”.


Падчас экскурсіі супрацоўнікі азнаёміліся з экспазіцыяй музея, якая распавядае пра жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча. Яны ўбачылі ўнікальныя экспанаты, у тым ліку асабістыя рэчы паэта, яго рукапісы і прыжыццёвыя выданні, дакументы і фотаздымкі, якія расказваюць аб жыцці і творчасці класіка беларускай літаратуры.
Арганізацыя экскурсіі адбылася пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўпраўлення. Нікіфарава Марына Валянцінаўна, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі, адзначыла важнасць падобных мерапрыемстваў для духоўна-маральнага выхавання калектыву, папулярызацыі беларускай літаратурнай спадчыны і ўмацавання карпаратыўнага духу сярод супрацоўнікаў.

Наведванне музея стала яскравай падзеяй у культурным жыцці калектыву і садзейнічала паглыбленню ведаў аб багатай гісторыі і культуры роднай краіны. Супрацоўнікі выказалі падзяку арганізатарам за магчымасць дакрануцца да вытокаў роднага слова і атрымаць эстэтычнае задавальненне ад сустрэчы з неўміручымі творамі беларускіх пісьменнікаў.
Напярэдадні святкавання XXXIII Дня беларускага пісьменства калектыў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па г. Мінску наведаў “Літаратурны музей Максіма Багдановіча”, які з'яўляецца адным з цэнтраў вывучэння і папулярызацыі творчасці паэта.
